4 лютага
дата
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
4 лю́тага — 35-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 331 дзень (330 у невысакосным годзе).
Падзеі
рэдагаваць- 1789 — Джордж Вашынгтон тайным галасаваньнем абраны першым прэзыдэнтам ЗША
- 1861 — утвораныя Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, дзяржава, якая праіснавала з 1861 па 1865 гады
- 1863 — заснаваная Стакгольмская фондавая біржа
- 1888 — гішпанская армія растраляла дэманстрацыю на плошчы Рыё Тынта ў горадзе Ўэльва
- 1899:
- пачалася філіпіна-амэрыканская вайна
- заснаваны нямецкі футбольны клюб Вэрдэр Брэмэн
- 1900 — Фэлікс Дзяржынскі быў арыштаваны і зьмешчаны ў Варшаўскую Цытадэль
- 1915 — Першая сусьветная вайна: Немцы распачалі блякаду Брытанскіх астравоў
- 1921 — У Польшчы ўтвораны Наваградзкае ваяводзтва і Палескае ваяводзтва
- 1932 — у Лэйк-Плэсідзе зімовыя Алімпійскія гульні
- 1945 — у Левадыйскім палацы каля Ялты пачала працу Крымская канфэрэнцыя кіраўнікоў краінаў антыгітлераўскай кааліцыі
- 1946 — заснаваны альбанскі футбольны клюб Партызані Тырана
- 1948 — востраў Цэйлон абвешчаны незалежнай дзяржавай у складзе Брытанскай садружнасьці (з 1972 году Шры-Ланка)
- 1970 — заснаваны горад Прыпяць, у якім пасялілі супрацоўнікаў Чарнобыльскай АЭС
- 1976 — у Інсбруку распачаліся зімовыя Алімпійскія гульні
- 1977 — абвешчана афіцыйнае рашэньне Савету Міністраў СССР аб будаўніцтве мэтрапалітэну ў Менску
- 1989:
- створана Таварыства беларускай культуры ў Летуве
- Аўганска-савецкая вайна: савецкія войскі пакінулі Кабул
- 1990 — у Маскве прайшла 300-тысячная дэманстрацыя ў падтрымку дэмакратычных рэформаў — буйнейшая за ўсю гісторыю СССР
- 1998 — у Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спэктакля «Парфэн і Аляксандра»
- 2003:
- у Менску афіцыйна адчыненая палестынская амбасада
- абвешчана новая дзяржаўная супольнасьць Сэрбія і Чарнагорыя
- 2004 — распачала працу сацыяльная сетка Facebook
- 2005 — Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла Юлію Цімашэнку на пасадзе прэм’ер-міністра Ўкраіны
- 2008 — заснаваны фарэрскі футбольны клюб Вікінгур Лейрвік
- 2011 — Эгіпецкая рэвалюцыя: на плошчу Вызваленьня ў Каіры выйшла звыш 1,5 мільёны маніфэстантаў
- 2015 — абвешчаны Сьвіслацка-Бярэзінскі заказьнік, які ўлучылі ў Сусьветны сьпіс водна-балотных угодзьдзяў
- 43 асобы загінула, а 15 былі параненыя падчас катастрофы TransAsia Airways 235
Нараджэньні
рэдагаваць- 1494 — Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік
- 1515 — Мікалай Радзівіл «Чорны», беларускі магнат і асьветнік
- 1711 — Юзэф Аляксандар Ябланоўскі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1721 — Юры Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградзкі
- 1746 — Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША
- 1776 — Ігнацы Паўлоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч
- 1808 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменьнік
- 1847 — Рэмус фон Войрш, прускі афіцэр пяхоты, каралеўскі генэрал-фэльдмаршал
- 1878 — Дарафей Бохан, беларускі паэт, празаік, публіцыст
- 1881 — Фэрнан Лежэ, францускі мастак аргентынскага паходжаньня, адзін зь піянэраў кубізму
- 1884 — Павал Харламповіч, беларускі нумізмат, прафэсар археалёгіі
- 1887 — Фабіян Шантыр, беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч
- 1906 — Дытрых Банхёфэр, нямецкі лютэранскі пастар, тэоляг, удзельнік руху супраціву нацызму
- 1910 — Францішак Раўх, чэскі піяніст
- 1913 — Роза Паркс, амэрыканская грамадзкая дзяячка, барацьбітка за правы афараамэрыканцаў у ЗША
- 1929 — Лявон Баразна, беларускі мастак
- 1934:
- Арсень Ліс, беларускі пісьменьнік
- Мікола Савіцкі, беларускі навуковец у галіне эканамічнае інфарматыкі
- 1948 — Эліс Купэр, амэрыканскі рок музыка
- 1952 — Мікалай Суша, беларускі вучоны ў галіне эканомікі й кіраваньня
- 1955 — Мікулаш Дзурында, прэм’ер-міністар Славаччыны, в. а. прэзыдэнта Славаччыны
- 1970 — Габрыель Анвар, брытанская акторка
Сьмерці
рэдагаваць- 1928 — Гэндрык Антоон Лёрэнц, выбітны галяндзкі фізык
- 1931 — Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык
- 1939 — Эдуард Сэпір, амэрыканскі антраполяг
- 1940 — Мікалай Яжоў, народны камісар унутраных справаў СССР, выканаўца палітычных рэпрэсій
- 1950 — Ян Булгак, беларускі і польскі фатограф
- 1978 — Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт, Народны паэт Беларусі (1968)
- 2001 — Аляксандар Дубко, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, Герой Беларусі
- 2019 — Вячаслаў Аўчыньнікаў, савецкі і расейскі кампазытар
Сьвяты
рэдагаваць4 лютага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў