Шацілавічы
Шаці́лавічы[2] (з 1961 году — Сьветлаго́рск[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Плошча 25 км². Насельніцтва на 2018 год — 67 453 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 110 км на захад ад Гомелю; чыгуначная станцыя Сьветлагорск-на-Бярэзіне на лініі Жлобін — Каленкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Бабруйск, Жлобін, Гомель, Каленкавічы. Рачная прыстань.
Шацілавічы лац. Šaciłavičy | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1560 | ||||
Горад з: | 1961 | ||||
Былыя назвы: | Шацілкі | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Шацілавіцкі | ||||
Плошча: | 25 км² | ||||
Вышыня: | 131 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 67 453 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2698,12 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2342 | ||||
Паштовы індэкс: | 24743х | ||||
СААТА: | 3250501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′0″ пн. ш. 29°44′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 29.73333° у. д.Каардынаты: 52°38′0″ пн. ш. 29°44′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 29.73333° у. д. | ||||
Шацілавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Шацілавічы | |||||
![]() | |||||
svetlogorsk.by(рас.) |
Шацілавічы — старажытная вёска гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл Сьвятога Крыжа, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва рэдагаваць
Гістарычная назва паселішча — Шацілавічы[3][4][5], якую пазьней дзеля спрашчэньня перарабілі ў Шацілкі[6]. Існуе меркаваньне, што форма Шацілкі зьяўляецца размоўным скаротам ад Шацілавічаў[7] і не адпавядае мясцовай тапанімічнай традыцыі[8].
Тапонім Шацілавічы мае патранамічнае паходжаньне ад прозьвішча Шаціла[9]. Тым часам прозьвішча, імаверна, паходзіць ад беларускага слова «шаць» — добрае, прыгожае месца, у слоўніку расейскай мовы У. Даля — «гара сярэдняй велічыні».
29 ліпеня 1961 году савецкія ўлады перайменавалі Шацілкі ў Сьветлагорск[10]. Новую афіцыйную назву зьвязваюць з пабудовай электрастанцыі (цяпер — цеплаэлектрацэнтраль), якая выпрацоўвае сьвятло, што з сымбалічнай вяршыні (гары) асьвятляе краіну. Назва «Сьветлагорск» не зьяўляецца ўнікальнай: места з такой жа назвай існуе ў Калінінградзкай вобласьці Расеі, аднайменныя пасёлкі — у Краснаярскім краі, Ніжагародзкай і Чалябінскай абласьцях Расеі.
У канцы 1980-х гадоў актывісты гістарычна-культурнай суполкі «Поўня» распачалі ў мясцовым друку кампанію за вяртаньне месту гістарычнай назвы Шацілавічы, але савецкія ўлады адкінулі гэтую прапанову[11]. У наш час прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Шацілавічы (Шацілкі) у якасьці афіцыйнай[12].
Гісторыя рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Гісторыя Шацілавічаў
Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць
15 ліпеня 1560 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей на маёнтак Шацілінскі Востраў[13] (польск. Ostrow Szatylinski), які па папярэднім ўладальніку Рамане Шаціле перадаваўся зямяніну Ждану Манкевічу за выкананьне вайсковай службы[14]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў вёска ўвайшла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва.
25 лютага 1576 году Ждан Манкевіч ўпамінаецца ў лісьце караля і вялікага князя Стэфана Баторыя пра тое, што шляхта Рэчыцкага павету мае несьці службу ў замку Чачэрску, і не прыцягвацца да іншых павіннасьцяў[15].
Паводле археалягічных зьвестак, у канцы XVI — XVII стагодзьдзях паселішча пашырылася за межы Шацілінскага Вострава, і разьмяшчалася ўздоўж Горвальскага тракту. У 1634 годзе шляхціч Пётар Сулятыцкі падараваў езуітам пляц, якія збудавалі тут каля 1650 году драўляны касьцёл, утрымлівалі місіянэрскі пункт[3] (раней заснаваньне касьцёла датавалі 1638 годам[16], але гэта не пацьвердзілася[17]). У 1639 годзе сяло Шацілавічы ўпамінаецца ў вопісе Парыцкага двара Бабруйскага староства, у гэтым час тут было 17 сялянскіх двароў (у вопіс ня ўносіліся шляхецкія двары)[18]. У вопісе 1684 году ў Шацілавічах існаваў шляхецкі двор Манкевічаў і 3 сялянскія двары[19].
У 1744 годзе ў сьпісе каталіцкіх парафіяў значацца Шацілкі, у Карпілавіцкай парафіі Бабруйскага дэканату Віленскай дыяцэзіі[20]. У 1766 годзе ў Шацілавічах упамінаецца мытны страж, які адносіўся да Глускай галоўнай мытнай каморы[21].
Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шацілавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Парыцкай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадох называлася Менскім намесьніцтвам). У 1795 годзе ўпамінаюцца вёска і ваколіца Шацілкі, у якіх разам было 30 двароў[22]. У 1800 годзе ў Шацілавічах 20 шляхецкіх і 3 сялянскія двары. Праваслаўны прыход адносіўся да царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Чыркавічах (1879 год)[23]. У 1890 годзе ў Шацілавічах было 49 двароў, працавала прыстань[24]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, тут было 62 двары, дзейнічаў касьцёл, працавалі кузьня і крупаршука. Побач існавала аднайменная гаспадарчая сядзіба.
У пачатку XX стагодзьдзя існавалі аднайменныя ваколіца (70 двароў) і маёнтак (1 двор). На 1908 год — вёска (70 двароў) і фальварак. У 1915 годзе побач з Шацілавічамі прайшла чыгунка, пачала працаваць чыгуначная станцыя Шацілкі[25]. У 1916 годзе ў Шацілавічах упамінаецца аднаклясная народная вучэльня[26]. Паводле перапісу 1917 году, на чыгуначнай станцыі Шацілках было 13 двароў.
Найноўшы час рэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шацілавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[27], з 27 лютага 1919 году — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У час савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў з 6 сакавіка да 9 ліпеня 1920 году мястэчка займалі польскія войскі[28].
З 31 ліпеня 1920 году Шацілавічы зноў у адноўленай БССР, дзе яны 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету (да 1960 году) ў новаўтвораным Парыцкім раёне[29], які ўваходзіў у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а потым: ад 20 лютага 1938 году — у Палескай, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. Чыгуначную станцыю Шацілкі ўлучылі ў Чыркавіцкі сельсавет Парыцкага раёну. На 1926 год у Шацілавічах працавалі 2 воўначоскі, паравы млын, крупарушка. У 1920-я — 1930-я гады мястэчка было адным з цэнтраў лесасплаву на рацэ Бярэзіне. У 1929—1932 гадох на базе кузьні ўтварылася суднабудаўнічая арцель, потым пераўтвораная ў вэрф (цяпер — завод зборнага жалезабэтону). На 1930 год у Шацілавічах было 155 двароў. 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі.
У Другую сусьветную вайну з 7 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 году Шацілавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. У час вайны на суднавэрфе і чыгуначнай станцыі дзейнічалі савецкія падпольныя групы.
У 1954—1958 гадох у Шацілавічах збудавалі Васілевіцкую ДРЭС[b] (цяпер — Сьветлагорская ЦЭЦ). 30 сьнежня 1956 году Шацілавічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу[30], з 9 чэрвеня 1960 году — цэнтар Парыцкага раёну. 29 ліпеня 1961 году савецкія ўлады перайменавалі Шацілавічы (на той час — афіцыйна Шацілкі) у Сьветлагорск і надалі ім статус гораду раённага падпарадкаваньня, Парыцкі раён перайменавалі ў Сьветлагорскі[31]. З 7 сакавіка 1963 да 4 студзеня 2002 году Шацілавічы мелі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня.
- Шацілавічы на старых здымках
-
Касьцёл, 1918 г.
-
Аднаўленьне чыгуначнага моста, 1919 г.
-
Аднаўленьне чыгуначнага моста, 1921 г.
-
Касьцёл, 23.04.1920 г.
Геаграфія рэдагаваць
Знаходзіцца на раўніне Гомельскага Палесься, за 110 км на захад ад Гомля (адлегласьць да Гомля аўтамабільнымі шляхамі — 113 км (праз Рэчыцу)[32]), за 220 км ад Менску.
Стаіць на рацэ Бярэзіне (прытока ракі Дняпра). На поўнач, за ракой знаходзіцца выспа Востры Рог і краявіды заказьнік «Выдрыца», на ўсход — азёры Глухое і Дзеравянка.
Клімат мерна кантынэнтальны, сярэдняя тэмпэратура паветра студзеня — −6,6 ºС, ліпеня — 18,4 ºС, сярэдняя колькасьць ападкаў — 602 мм у год.
Насельніцтва рэдагаваць
Дэмаграфія рэдагаваць

- ХIХ стагодзьдзе: 1897 год — 406 чал.
- ХХ стагодзьдзе: 1908 год — 680 чал. у ваколіцы Шацілках і 33 чал. у маёнтку Шацілках; 1917 год — 685 чал. у ваколіцы Шацілках, 6 чал. у маёнтку Шацілках і 66 чал. на чыгуначнай станцыі Шацілках[22]; 1930 год — 734 чал.[33]; 1953 год — 2170 чал.[34]; 1956 год — 2280 чал. у вёсцы Шацілках, 685 чал. у пасёлку Васілевіцкай ДРЭС, 290 чал. у пасёлку 2-й Парыцкай МТС; 1959 год — 5772 чал. (2737 муж. і 3035 жан.)[35]; 1961 год — 11,5 тыс. чал.[36]; 1970 год — 40,3 тыс. чал.; 1973 год — 48,7 тыс. чал.[22]; 1975 год — 55 тыс. чал.[37]; 1993 год — 74 тыс. чал.; 1 студзеня 2000 году — 73,3 тыс. чал.[38]
- ХХI стагодзьдзе: 2001 год — 73,4 тыс. чал.; 2004 год — 71,7 тыс. чал.[39]; 2006 год — 70,2 тыс. чал.; 2008 год — 69,5 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 69,3 тыс. чал.; 2009 год — 69 995 чал.[40] (перапіс); 2016 год — 69 011 чал.[41]; 2017 год — 68 550 чал.[42]; 2018 год — 67 453 чал.[1]
Рэлігія рэдагаваць
Дзейнічаюць 2 праваслаўныя царквы, касьцёл, новаапостальская царква.
Адукацыя рэдагаваць
У Шацілавічах працуюць 11 агульнаадукацыйных школ, гімназія (былая школа № 7), міжшкольны навучальна-вытворчы камбінат; вечаровая сярэдняя школа. Дзейнічаюць цэнтар карэкцыйнага разьвіцьця; дом дзіцячай і юнацкай творчасьці, цэнтар пазашкольнай працы, міжшкольны экалягічны цэнтар; 3 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы (1 зь іх — алімпійскага рэзэрву); дзіцячая музычная школа, дзіцячая школа мастацтваў. Ёсьць аўтамабільная школа. Працуюць 2 прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы; індустрыяльны каледж.
Культура рэдагаваць
У Шацілавічах дзейнічаюць 8 бібілятэка, дом культуры, музэй гісторыі места, мастацкая галерэя імя Г. Пранішнікава. У месьце ўтварыліся рок-гурты Органы сну (1996 год) і Relikt (2001 год).
Мас-мэдыя рэдагаваць
Выдаюцца газэты «Ранак-плюс», «Сьветлагорскія навіны», «Светлогорский бизнес».
Спорт рэдагаваць
У Шацілавічах ёсьць дзьве спартовыя школы (ДЮСШ1, ДЮСШ «Алімп»). ДЮСШ1 мае наступныя аддзелы: грэцка-рымскае барацьбы, тхэквандо, боксу, баскетболу, плаваньня. ДЮСШ «Алімп» спэцыялізуецца на лёгкай атлетыцы.
У месьце ёсьць наступныя спартовыя збудаваньні і пляцоўкі: стадыёны (3), лёгкаатлетычны манэж (1), спартовыя залі (49), плавальныя басэйны (1), міні-басэйны ў дзіцячых садох (10), іншыя залі і пляцоўкі (школьныя спартовыя залі і г. д.) (202).
Забудова рэдагаваць
Чыгунка, аўтамагістралі і лясныя масівы падзяляюць Шацілавічы на 3 плянавальныя раёны: паўночны і паўднёвы, забудаваныя шматпавярховымі дамамі, і заходні з забудовай сядзібнага тыпу. У цэнтры 2—3- і 5—9-павярховыя будынкі. Яго галоўнай вышыннай дамінантай зьяўляецца 16-павярховы жылы дом. Існуюць 7 мікрараёнаў.
Эканоміка рэдагаваць
Сярод прамысловых прадпрыемстваў — вытворчае аб’яднаньне «Хімвалакно», Шацілавіцкі цэлюлёзна-кардонны камбінат (ЦКК), цеплаэлектрацэнтраль, завод жалезабэтонных вырабаў і канструкцыяў, завод жалезабэтонных вырабаў будаўнічага трэсту, завод зборнага жалезабэтону, управа буравых работ, фабрыка мастацкіх вырабаў, друкарня, хлебазавод.
Транспарт рэдагаваць
Вузел аўтамабільных дарог на Бабруйск, Жлобін, Гомель, Каленкавічы. Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Каленкавічы, ёсьць аўтобусная станцыя. Праз Шацілавічы праходзіць чыгуначная магістраль Санкт-Пецярбург — Кішынёў.
Працуе аўтобусны парк № 5, аўтобусы якога ходзяць па 17 мескіх маршрутах, а таксама маршрутныя і легкавыя таксі.
У месьце — грузавая прыстань (Бабруйскага рачнога порта) на рацэ Бярэзіне.
Турыстычная інфармацыя рэдагаваць
Інфраструктура рэдагаваць
У Шацілавічах працуюць музэй гісторыі места, дом рамёстваў (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава.
Помнікі: помнік-звон воінам, якія загінулі пры вызваленьні Шацілавічаў ад нацысцкіх акупантаў (усталяваны ў 2005 годзе на месцы ранейшага помніка); Алея герояў — помнікі воінам, якія атрымалі званьні Герояў пры вызваленьні раёну ад нацысцкіх акупантаў; помнік землякам, якія загінулі ў розных войнах — на гарадзкой набярэжнай; помнік Раману Шацілу — заснавальніку і першапасяленцу Шацілавічаў (усталяваны ў 2006 годзе).
Славутасьці рэдагаваць
На ўсходняй ускраіне Шацілавічаў захавалася тэрыторыя былога баярскага (шляхецкага) двара «Шацілінскі востраў» (XIII — канец XVIII стагодзьдзя).
- Чыгуначная станцыя (пачатак XX ст.)
Страчаная спадчына рэдагаваць
- Касьцёл Сьвятога Крыжа (1818). Знаходзіўся насупраць старых могілак, якія і цяпер існуюць на Горвальскім тракце.
Галерэя рэдагаваць
- Краявіды Шацілавічаў
-
Музэй
-
Вадацяжная вежа
-
Чыгуначная станцыя
-
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
-
Саборная царква
-
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
-
Жылы раён
-
Лесапарк
Месты-сябры рэдагаваць
Пералік местаў-сяброў Шацілавічаў |
---|
Асобы рэдагаваць
Раман Шаціла — першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў. У 2006 годзе ў цэнтры Шацілавічаў паставілі помнік, правобразам якога зьяўляецца Р. Шаціла. Скульптура ўвасабляе ў сябе заснавальнікаў і першапасяленцаў Шацілавічаў (першы ў Беларусі помнік заснавальнікам паселішча).
Ураджэнцы рэдагаваць
- Алег Астроўскі — неаднаразовы чэмпіён сьвету па радыёспорце, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (Шацілавічы)
- Дзьмітры Банькоўскі — 2-разовы чэмпіён сьвету па веславаньні на байдарках і каноэ (1990, 1991 гады, байдарка-чацьвёрка, 10 км), майстар спорту СССР міжнароднай клясы
- Генадзь Блізьнюк — 4-разовы чэмпіён (2003, 2006—2008) і двойчы ўладальнік Кубка (2002, 2006) Беларусі па футболе, майстар спорту міжнароднай клясы Рэспублікі Беларусь
- Аляксандра Борціч(be) — выканаўца роляў у мастацкіх фільмах (Масква)[43]
- Аляксандар Гронскі(be) — гісторык, кандыдат гістарычных навук
- Дзьмітры Жукоўскі — 2-разовы ўладальнік Кубка сьвету па веславаньні на байдарках і каноэ 1997 году (каноэ-чацьвёрка 200, 500 м), майстар спорту СССР міжнароднай клясы
- Надзея Кірычэнка(ru) — 2-разовая срэбраная прызэрка чэмпіянатаў сьвету па веславаньні на байдарках і каноэ (1975, 1979 — байдарка-чацьвёрка 500 м), 4-разовая чэмпіёнка СССР (1975 — байдарка-адзіночка ў эстафэце 4×500 м, 1975, 1978, 1979 — байдарка-чацьвёрка 500 м), майстар спорту СССР міжнароднай клясы (м. Растоў-на-Доне, Расея)
- Валянціна Ліпская — чэмпіёнка СССР па мотацыклетным спорце 1956 году (іпадром), заслужаны трэнэр Расеі
- Уладзімер Мерынаў(ru) — 3-разовы чэмпіён сьвету па веславаньні на байдарках і каноэ (1989 г. — 500, 1000 м, 1997 г. — 200 м), майстар спорту СССР міжнароднай клясы
- Уладзімер Патупчык — сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Віктар Раманцоў — публіцыст, краязнаўца (Шацілавічы)
- Тацяна Рынейская — фотамадэль, уладальніца тытула «Міс фота» конкурсу «Міс Беларусь-2008»
- Алег Ціханаў(ru) — музычны прадусар
- Ігар Хулуп — чэмпіён СССР па веславаньні на байдарках і каноэ 1989 году, майстар спорту СССР міжнароднай клясы (Шацілавічы)
- Ганна Шавяленка — абсалютная чэмпіёнка сьвету па хуткаснай радыётэлеграфіі (2009), майстар спорту (Шацілавічы)
- Міхаіл Шыкаў(be) — дызайнэр, аўтар навучальных дапаможнікаў па дызайне
Жыхары рэдагаваць
- Вадзім Болбас — літаратар, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Яўген Бузіньнікаў — іншадумца, палітычны вязень
- Алесь Бяляцкі — праваабаронца, намесьнік старшыні Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека; скончыў сярэднюю школу № 5 м. Шацілавічаў
- Ігар Гермянчук (1961—2002) — журналіст, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12 скліканьня (ад акругі ў м. Менску); выпускнік Шацілавіцкай школы-інтэрната
- Валянцін Голубеў — гісторык, доктар гістарычных навук; да 1976 году працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсьце Шацілавічаў
- Уладзімер Зінкевіч(be) — мастак, заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Зінаіда Кіжнерава — Герой Сацыялістычнай Працы
- Юры Захаранка (1952—1999(?)) — міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь у 1994—1995 гадох, палкоўнік міліцыі, затым апазыцыйны палітык, зьнік у 1999 годзе[44]; працаваў сьледчым у Шацілавіцкім раённа-гарадзкім аддзеле ўнутраных справаў
- Андрэй Мельнікаў — выканаўца аўтарскай песьні (гітара), літаратар; раней працаваў у Шацілавічах (прадпрыемства «Цэнтрэнэргамантаж»)
- Пётар Петрыкаў(be) (1927—2007) — гісторык, сябар-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі; у 1956—1958 гадох — настаўнік, намесьнік дырэктара ў сярэдняй школе Шацілак.
- Сьцяпан Сухарэнка — скончыў тэхнічную вучэльню № 50 м. Шацілавічаў; Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Армэнія (з 2008 году), генэрал-маёр
- Іван Хмарун (1916—1998) — Герой Сацыялістычнай Працы
Заўвагі рэдагаваць
- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
- ^ Назва ад радовішча торфу каля места Васілевічаў
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 754.
- ^ Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: Дадат. да 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». — Мн.: БелЭн, 2004. — 160 с. — ISBN 985-11-0290-3 С. 23, 31, 42, 45.
- ^ Слоўнік перайменаваных паселішчаў Беларусі / А. В. Кавалёва; пад. рэд. В. В. Шура. — Мінск: Права і эканоміка, 2013. — 140 с. ISBN 978-985-552-166-3. С. 95
- ^ Вячорка В.Пра назвы Сьветлагорск і Шацілкі, Чэрвень і Ігумен // Радыё Свабода, 17 чэрвеня 2016 г.
- ^ Масьлюкоў Т.З гісторыі Шацілавічаў // Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «Гомельшчына — старонкі мінулага» (15—16 лютага 1996 г.). — Гомель: ГДУ, 1996.
- ^ Мухін В. Спрадвечныя назовы // «Студэнцкая думка» №?
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 336.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 253.
- ^ Болбас В. Мой сьветлы горад // Наша Ніва. № 35 (156), 20 — 26 сьнежня 1999 г.
- ^ Гарбацэвіч А. 9 беларускіх гарадоў, якім варта вярнуць спрадвечныя назвы // Наша Ніва, 27 траўня 2016 г.
- ^ Маслюкоў Т. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. ІІ выпуск. — Гомель, 1996. С. 23.
- ^ Маслюкоў Т. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы — старажытныя шляхецкія роды Беларусі // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1. — Мн., 2000. С. 47—49.
- ^ Маслюкоў Т. Студэнт са Светлагорска выявіў невядомыя звесткі па гісторыі свайго горада // Светлагорск — рэгіянальны партал. 2008. 3 кастрычніка.
- ^ Блінова, Т. Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 255.
- ^ Маслюкоў Т. Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гіст.-краязн. канф. (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. С. 38—49.
- ^ Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст. — Менск, 1931.
- ^ Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011.
- ^ Diecezja Wilenska, 1744(пол.), Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego.
- ^ Доўнар А. Стан дарог і дарожных камунікацый Рэчыцкага павета (1765—1766 гг.) // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. — Гомель, 2005. С. 220—225.
- ^ а б в Дулеба Г., Курыловіч Г. Светлагорск // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. С. 741—742.
- ^ Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1. — Мн., 2000. С. 77—85.
- ^ Jelski A. Szaciłki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 755.
- ^ Киштымов А. Этапы железнодорожного строительства на Беларуси // Гістарычны альманах. Т. 7. 2002
- ^ Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1. — Мн., 2000. С. 112—113.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Краўцоў І., Хоміч А. У віхуры грамадзянскай вайны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1. — Мн., 2000. С. 121—133.
- ^ Камінскі М. І., Пятросава А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Менск, 1985. С. 334.
- ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак».
- ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
- ^ Гомельская область. Общегеографический атлас. — Мн., 2005. С. 1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 380.
- ^ Хоміч А., Рабянок П. Светлагорск у рыштаваннях // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003.
- ^ Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населённых мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР.
- ^ Краткая географическая энциклопедия. Т. 3. — М., 1962.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 257.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 378.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах // Гомель гражданский. — 2014. — 01.22
- ^ «Мой муж наіўным не быў. Ён разумеў, што творыцца ў краіне». Юрыю Захаранку сёння споўнілася б 60 гадоў(недаступная спасылка) // Наша ніва. — 2012. — 4 студзеня
Літаратура рэдагаваць
- Асташкевіч І. 50 заўтра ці 450 сёння? — або таямніцы жыцця маладога горада, які сталее на вачах // Звязда. — 2010. — 21 мая.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Лук’янаў П. Р. З гісторыі Светлагорска // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1979. № 3. С. 42—43.
- Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1. — Мн.: Беларусь, 2000. — 511 с. ISBN 985-01-0254-3.
- Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 750 с.: іл. ISBN 985-01-0255-1.
- Рассадзін С., Міхальчанка А. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Менск, 2005.
- Сцепук У., Савасценка Я. Светлагорск. — Менск, 1966.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Рэгіянальны партал «Сьветлагорск»
- Сьветлагорск (Шацілкі), Radzima.org
- Гормаш Ю. М. Шацілкі: далёкая мінуўшчына і першыя археалагічныя даследванні // Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны
- Масьлюкоў Т. Продкі сьветлагорцаў супернічалі са славутым Карлам I Сьцюартам // Радыё Свабода. 2009. 4 жніўня
- Махмудава Л. С. Я. Рассадзін аб пісьмовых крыніцах сучаснага Светлагорска // Светлагорскія навіны. 2010. 28 красавіка