Парычы

мястэчка ў Беларусі

Па́рычы[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1805 чалавек[1]. Знаходзяцца за 33 км на паўночны захад ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Сьветлагорск (лінія Жлобін — Каленкавічы); на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы. Рачная прыстань.

Парычы
лац. Paryčy
Заезны двор
Заезны двор
Герб Парычаў Сьцяг Парычаў
Першыя згадкі: 1639
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Шацілавіцкі
Сельсавет: Парыцкі
Вышыня: 135 м н. у. м.
Насельніцтва: 1805 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2342
Паштовы індэкс: 247413[2]
СААТА: 3250852906
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′20″ пн. ш. 29°24′58″ у. д. / 52.80556° пн. ш. 29.41611° у. д. / 52.80556; 29.41611Каардынаты: 52°48′20″ пн. ш. 29°24′58″ у. д. / 52.80556° пн. ш. 29.41611° у. д. / 52.80556; 29.41611
Парычы на мапе Беларусі ±
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Парычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Парычы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Пушчыных, пры якой дзеяла жаночая духоўная вучэльня.

Асноўны артыкул: Бар (імя)

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Парычы ўтварыўся ад слова парэчча — 'мясцовасьць каля ракі'. Адпаведна, парычы — гэта жыхары парэчча[4].

Бара або Пара (Baro, Paro) — імя германскага паходжаньня[5][6][7][8][9].

Гісторыя

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Гісторыя Парычаў

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Царква Сьвятога Духа

Першы пісьмовы ўпамін пра Парычы як сяло, цэнтар дзяржаўнага «двара» (маёнтку) у Бабруйскім старостве датуецца 1639 годам[10]. Паселішча ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва і налічвала 243 двары[11]. Пад 1684 годам Парычы ўпамінаюцца як цэнтар войтаўства ў тым самым старостве[12].

У 1717 годзе ўпамінаецца Парыцкае (Барыцкае) староства. Паводле люстрацыі ад 3 чэрвеня 1765 году, мястэчка зьяўлялася цэнтрам ключа Бабруйскага староства, якое знаходзілася ў пасэсіі ў стражніка польнага пана Лопата.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Праект юдэйскай школы, 1885 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Парычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадох называлася Менскім наместніцтвам). 5 красавіка 1797 году паселішча перайшло ў валоданьне адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. У 1798 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую царкву зь юрысдыкцыі Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату. Пад 1800 годам Парычы ўпамінаюцца як мястэчка[13]. У 1819 годзе замест ранейшай у мястэчку збудавалі новую царкву, асьвечаную ў імя Сьвятога Духа (мэтрычныя кнігі захоўваліся з 1801 году). На 1848 год у Парычах было 250 двароў, на 1866 год — 265. Да 1855 году працаваў цукровы завод (у 1845 годзе вырабіў 375 пудоў цукру). У 1863 годзе ў мястэчку ўзьвялі царкву ў імя Сьвятой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры жаночай вучэльні духоўнага ведамства[14]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Парычах было 442 двары, дзеялі 2 царквы і 5 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі 75 крамаў, аптэка, 2 заезныя двары, карчма, расейскія 2 народныя і духоўная вучэльні, сельская лячэбніца, паштова-тэлеграфная кантора і пазыкова-ашчаднае таварыства; у фальварку існавала вінакурня. У пачатку XX ст. у мястэчку дзеялі 2 царквы і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі бровар, гарбарны і 2 канатныя заводы, прыстань, 2 народныя вучэльні, жаночая духоўная вучэльня (пры ім узорная школа), 2 лякарні, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год — 520 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Парычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваныя. З 24 ліпеня 1924 году мястэчка Парычы — цэнтар утворанага раёну, які ўваходзіў у склад Бабруйскай акругі (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а потым: ад 20 лютага 1938 году — у Палескай, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году савецкія ўлады скасавалі мястэчкі як афіцыйны тып населеных пунктаў: Парычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесьлі ў Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году савецкія ўлады перайменавалі Шацілкі ў Сьветлагорск, а Парыцкі раён — у Сьветлагорскі[15]. На 1999 год у Парычах было 780 двароў.

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмяшчаюцца на раўніне Гомельскае Палесьсе, сярэдняя тэмпэратура паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Каля мястэчка — паклады гліны.

Знаходзяцца за 33 км ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Шацілавічы (лінія ЖлобінКаленкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы)[16]. Прыстань і паромная пераправа на рацэ Бярэзіне (басэйн Дняпра).

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVII стагодзьдзе: 1639 год — 239 чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 129 чал., у тым ліку 111 сялянаў і 18 шляхты
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 2 тыс. чал.[17]; 1897 год — 3884 чал., зь іх 3132 юдэяў[18]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 4 тыс. чал.; 1908 год — 4485 чал.; 1939 год — 3,7 тыс. чал.; 1998 год — 2,8 тыс. чал.; 2000 год — 2,5 тыс. чал.[19]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2,4 тыс. чал.[20]; 2006 год — 2,3 тыс. чал.[21]; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 2109 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 1833 чал.[23]; 2017 год — 1816 чал.[24]; 2018 год — 1805 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Парычах працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляе лякарня.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Камсамольская вуліца Царкоўная вуліца
Майская вуліца Рынкавая вуліца
Майская вуліца плошча Рынак пляц
Маякоўскага вуліца 2-я Бабруйская вуліца
Сацыялістычная вуліца Палявая вуліца[25]
? Мяшчанская вуліца
? 1-я Капцанская вуліца
? 2-я Капцанская вуліца
? 1-я Мікалаеўская вуліца
? 2-я Мікалаеўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Парычаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Сянная і Шпітальная (Бальнічная), а таксама Сянны завулак.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Здудзіцкі каменны крыж

Славутасьці

рэдагаваць

За 0,5 км на паўночны захад ад Парычаў знаходзіцца паселішча эпохі нэаліту (5—3 тыс. да н. э.).

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Сядзіба Пушчыных (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Духа (1816—1819)
  • Царква Сьвятой Марыі Магдалены (1863)

Ураджэнцы

рэдагаваць
  • Міхаіл Пушчын (1800—1869) — генэрал-маёр, сябра А. С. Пушкіна
  • Абрам Баскін (1894—1838) — намесьнік валаснога камісара ў Парычах у 1918—1919 гадох, народны камісар працы БССР у 1931—1933 гадох[26]
  • Алена Аладава (у дзявоцтве Пук; 1907—1986) — заслужаная дзяячка мастацтваў БССР (1966 год), мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР (1944—1977), заслужаная дзяячка культуры Польшчы. У 1916—1922 гадох жыла ў Парычах.
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Алфавитный список улиц по Паричи (рас.) Белпошта Праверана 19 студзеня 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 297.
  4. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 282.
  5. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 85.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 80.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 246.
  8. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 1: Zu den ältesten Berührungen zwischen Römern und Germanen, Die Franken. — Berlin, 1970. S. 123.
  9. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 249.
  10. ^ Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. — Менск, 1931.
  11. ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 426.
  12. ^ Рассадзін С. Я., Рызнаокі Г. М., Петухоў А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў Рэгіянальны партал — Светлагорск Праверана 19 студзеня 2012 г.
  13. ^ Маслюкоў Т. Якое яно, мінулае? // Светлагорскія навіны. 26 сакавіка 1991. С. 3.
  14. ^ Грабянчук І. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. С. 693—694.
  15. ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  16. ^ Гомельская область. Общегеографический атлас. — Мн., 2005. С. 1.
  17. ^ Jelski A. Parycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 875.
  18. ^ Perzashkevich O. Village of Parichi (анг.) JewishGen KehilaLinks Праверана 19 студзеня 2012 г.
  19. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 156.
  20. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
  21. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  22. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  24. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  25. ^ Плян мястэчка Парычаў 1885 году
  26. ^ Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць