Віктар Анатолевіч Раманцоў (нарадзіўся 20 верасьня 1970, г. Шацілавічы, Гомельская вобласьць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі. Жыве і працуе ў Шацілавічах.

Віктар Анатолевіч Раманцоў
Род дзейнасьці журналіст, публіцыст, краязнаўца
Дата нараджэньня 20 верасьня 1970 (54 гады)
Месца нараджэньня Шацілавічы, Гомельская вобласьць
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Месца вучобы
Занятак журналіст, этнограф
Бацька Анатоль Раманцоў

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў сярэднюю школу № 6 г. Шацілавічаў, Шацілавіцкі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны (1996, філёляг, выкладчык беларускай і расейскай моваў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газэтах «Химики» і «Ранак-плюс», Шацілавічы. Аўтар некалькіх соцень артыкулаў у пэрыядычным друку, некалькіх дзясяткаў эсэ. Жанаты, мае трох дзяцей[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Удзельнічаў у шацілавіцкім грамадзкім гісторыка-культурным аб’яднаньні «Поўня», у выяўленьні Здудзіцкага каменнага крыжа[2]. Аўтар ідэі археалягічных раскопак на месцы колішняга гораду Казімер. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў гісторыка-краязнаўчай канфэрэнцыі «Шацілкаўскія чытаньні» ў Шацілавічах (2010)[3], склаў DVD-дыск пра канфэрэнцыю[4]. Напісаў кнігу «Зьведаная зямля: Сьветлагоршчына ў пытаньнях і адказах»[5]. Аўтар дакумэнтальнага фільму «Шацілкі-Сьветлагорск: міты і рэаліі» (2012—2013 гг.)[6] і дакумэнтальных сэрыялаў «Зьведаная зямля» (2017) і «Казімір: вяртаньне забытага горада» (2017).

Узнагароды і прэміі

рэдагаваць
  • 1998 — ІІІ месца ў шацілавіцкім раённым літаратурным конкурсе «Дэбют» (старшыня жюры — паэт І. Р. Катляроў)[7].
  • 2011 — І месца на літаратурным конкурсе «Літаратурныя дажынкі — 2011» у мястэчку Крэва.

Публікацыі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць