Шаціла
Шаціла, Шатыла (Шацел) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Шаціла лац. Šaciła | |
Scazelo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Scato + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Шатыла, Шацел, Садзіла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Шаціла» |
Паходжаньне
рэдагавацьСкацела або Скатул, пазьней Шэцэль або Шадэль (Scazelo, Scattulus[1], Schätzel, Schadel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -шад- (-шат-) (імя ліцьвінаў Шацейка; германскае імя Scazciho) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Товтилу у Рудоминскои волости… Шатило (1440—1492 гады)[5]; смолняномъ… Митку Садилову… Митку Садиловичу (8 лютага 1510 году)[6]; бояринъ нашъ Шатило (30 траўня 1517 году)[7]; Шатило Анъцуховичъ[8], Шатило Якубович[9] (1528 год); Luka Szaczyłowycz (1558 год)[10]; z dziećmi Szaciła Budziłowicza… Marcin, Andrzey, Szaciło Zagornikowiczy (1561 год)[11]; Szaciło… Szaciłowicz (1565 год)[12]; Лукашъ Шатило… Миколай Шатило… Миколай Якубовичъ Шатило… Мартинъ Шатило… Петръ Шатило (1567 год)[13]; боярка вышей помененая Станиславовая Шетиловая… дочку свою на име Ганну Шетиловну (10 лютага 1590 году)[14]; поручникъ роты его милости пана Крыштофа Шатила — ротмистра его королевское милости панъ Войтехь Шатило (26 лістапада 1601 году)[15]; Анътонъ Шатило (1649 год)[16]; Pan Szaciło (30 чэрвеня 1652 году)[17]; Stanisław Szaciło[18], Jerzy Szacił na miejscu ojca[19] (1690 год); Szaciłowo (1744 год)[20]; Zyrowice… RP. Georgius Szatalowicz, Vic. et а Festis Concr. (1754 год)[21]; pan Ludwik Szaciłło (23 красавіка 1778 году)[22]; Szaciło Antoni (3 лютага 1909 году)[23].
Носьбіты
рэдагаваць- Шаціла — чалавек у Рудамінскай воласьці, нададзены вялікім князем Казімера баярыну Таўтылу
- Шаціла — літоўскі баярын з уладаньнямі ў Жамойці, які ўпамінаецца ў 1517 годзе
- Шаціла Анцухавіч — сакольнік ў Наваградзкім замку, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Шаціла Якубавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Станіслававіч Шаціла — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1604 годзе[24]
- Раман Шаціловіч — жыхар вёскі Падбою (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1631 годзе[25]
- Лявон, Ямеля, Цімох, Дземех і Дзяніс Шацелы (Шоцелы) — жыхары вёскі Шпарова (каля Полацку), якія ўпамінаюцца ў 1680 годзе[26]
- Марцін і Станіслаў Шацілы — шляхцічы Наваградзкага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[27]
- Матэвуш і Якуб Шацілы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[28]
Шацілы — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Койданава[29].
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Амсьціслаўшчыне адзначаўся шляхецкі род Шацілаў[30].
Белыя-Шацілы — літоўскі шляхецкі род[31].
У 1523 годзе ўпаміналася пустаўшчына Шацілаўшчына (Шатиловщина) каля Цырына[32].
На 1903 год існаваў засьценак Шацілішкі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[33].
На 1904 год існавалі вёскі з назвай Шацілава на захадзе Вяземскага павету і ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[34].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Шацілы, на гістарычнай Рэчыччыне — места Шацілавічы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 306.
- ^ Pott A. F. Die Personennamen insbesondere die Familiennamen und ihre Entstehungsarten. — Leipzig, 1853. S. 133.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1306.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 28.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 419.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 337.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 66.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 76.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 3.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 111, 156.
- ^ Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. 6, cz. 3: Podlasie (województwo). — Warszawa, 1910. S. 234.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1163.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 36. — Вильна, 1912. С. 385.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 178.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 336.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 357, 377, 379—380.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 71.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 84.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Ваврик М., о. Нарис розвитку і стану Василіянського чина XVII—XX ст. — Рим, 1979. С. 100.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 334.
- ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 156.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 163.
- ^ Яўген Анішчанка, Князиковщина, Томаровичи инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Полоцкая коллегия езуитов 1680 год. Имение, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 ліпеня 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Калечыц В. Зямяне і баяры маёнтка Койданаў Менскага павета ў XVI―XVIII стст. // Герольд Litherland. № 22, 2021. С. 61.
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 19.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ш, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 273.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 165.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 103, 294.