Тацяна Рынейская
Тацяна Рынейская (нарадзілася ў 1987, Шацілавічы) — беларуская фотамадэль, мадэль Нацыянальнай школы прыгажосьці, уладальніца тытула «Міс фота» конкурсу «Міс Беларусь-2008».
Тацяна Рынейская | |
Дата нараджэньня | 24 ліпеня 1987 (37 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Шацілавічы, Беларусь |
Колер валасоў | шатэнка |
rineyskaya.livejournal.com |
Тацяна Рынейская ўвайшла ў лік прызёраў міжнароднага конкурсу Miss International Beauty Pageant (Макао), які мінуў 8 лістапада 2008 году. Тацяна заваявала адмысловы прыз: Miss Natural Beauty (Міс Натуральная прыгажосьць). Першы конкурс The Miss International Beauty Pageant быў арганізаваны ў 1960 годзе International Cultural Association (Японія). Прадстаўніца Беларусі ўпершыню прыняла ў ім удзел у 2007 годзе: Юлія Сіндзеева ўвайшла ў тройку пераможцаў, стаўшы Другой віцэ-міс.
Студэнтка Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін. Ведае ангельскую і францускую мовы, грае на скрыпцы.