Чалябінская вобласьць

Чаля́бінская во́бласьць (па-расейску: Челябинская область) — вобласьць на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Чалябінск. Вобласьць уваходзіць у Уральскую фэдэральную акругу, мяжуе з Курганскай, Сьвярдлоўскай, Арэнбурскай абласьцямі, рэспублікамі Башкартастан і Казахстан. Створана як вобласьць РСФСР 17 студзеня 1934 году пры падзеле Ўральскай вобласьці.

Чалябінская вобласьць
Челябинская область
Coat of arms of Chelyabinsk Oblast.svg
Flag of Chelyabinsk Oblast.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Уральская фэдэральная акруга
Уральскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Чалябінск
Дата ўтварэньня 17 студзеня 1934
Губэрнатар Міхаіл Юрэвіч
Насельніцтва (2010)
3 478 620[1] (9-е месца)
Шчыльнасьць 39,3 чал./км²
Плошча 88 529 км² (36-е месца)
Месцазнаходжаньне Чалябінскай вобласьці
Чалябінская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +6
Код ISO 3166-2 RU-CHE
Код аўтам. нумароў 74, 174
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

Чалябінская вобласьць ёсьць адна з паўднёвых частак Урала. Умоўная мяжа паміж Эўропай і Азіяй праводзіцца ў асноўным па межавым хрыбтам Уральскіх гор. Недалёка ад станцыі Уржумка Паўднёва-Ўральскай чыгунцы, 8 км ад Залатавуста, на перавале Ўралтаў, стаіць каменны слуп, на адным зь ягоных бакоў напісана «Эўропа», на іншым — «Азія». Гарады Залатавуст, Катаў-Іваноўскі, Сатка знаходзяцца ў Эўропе. Чалябінск, Траецк, Міяс — у Азіі, Магнітагорск — у абедзьвюх частках сьвета.

Плошча Чалябінскай вобласьці роўная 88,5 тысячы км². Працягласць вобласьці з поўначы на ​​поўдзень складае 490 км, з захаду на ўсход — 400 км. Геаграфічны цэнтар вобласьці разьмяшчаецца на правым беразе ракі Уй, у 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжнеўсцэлемава Уйскага раёна. Чалябінская вобласьць па тэрыторыі займае 5 месца з 8 рэгіёнаў Урала й 39 месца па Расеі. Агульная працягласьць межаў складае 2750 км.

НасельніцтваРэдагаваць

Чалябінская вобласьць па колькасьці насельніцтва займае 3 месца з 8 рэгіёнаў Урала й 9-е месца ў Расейскай Фэдэрацыі (на 2005 год). Вобласьць ёсьць найбольш шчыльна населеная на й другая пасьля Сьвярдлоўскай вобласьці па ўзроўні урбанізацыі, бо ўдзельная вага гарадзкога насельніцтва складае 81,4%. Па шчыльнасьці насельніцтва Чалябінская вобласьць ― 24-й рэгіён у Расеі без уліку Масквы й Санкт-Пецярбурга, а па ўзроўні урбанізацыі ― 9-й, без уліку аўтаномных акругаў.

Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (82,3%). Другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца татары (5,7%), потым башкіры (4,6%), украінцы (2,14%), казахі (1,01%). Беларусы зьўяляюцца сёмай па колькасьці нацыянальнай групай налічваючы на 2002 год 17 355 чалавек.

ЭканомікаРэдагаваць

Па аб’ёму прамысловай вытворчасьці на Урале Чалябінская вобласьць саступае толькі Сьвярдлоўскай. У структуры ейнай прамысловасьці рэзка вылучаецца чорная мэталюргія, на якую прыпадае каля паловы выпускаемай прадукцыі. Доля чорнай мэталюргіі ў 1991 годзе складала толькі 37,8%, а ў 2003 годзе ― 59,3%. На другім месцы стаіць машынабудаваньне. Доля машынабудаваньня й мэталаапрацоўкі ў 1991 годзе складала 30,0%, а ў 2003 годзе ― 15,2%. Гэтыя галіны разам з каляровай мэталюргіяй даюць амаль 50% усёй прамысловай прадукцыі.

Чорная мэталюргія, па маштабах якой вобласьць ня мае сабе роўных у краіне, прадстаўлена аднымі з найбуйнейшых мэталургічных камбінатаў у Магнітагорску й Чалябінску, пераробныя заводамі, прадпрыемствамі па вытворчасьці фэрасплаваў і сталёвых трубаў. У каляровай мэталюргіі маецца вытворчасьць медзі, цынку й нікеля. Мэталюргіі спадарожнічае вытворчасьць вогнеўпораў з магнэзіта.

Машынабудаваньне абапіраецца на ўласную мэталюргічную базу, што абумоўлівае ягоную мэталаёмістасьць, хоць і менш значную, чым у Сьвярдлоўскай вобласьці. Тут выпускаюць трактары, грузавыя аўтамабілі, трамвайныя вагоны, тэхналягічнае абсталяваньне, ракетна-касьмічная тэхніка, электратэхнічныя вырабы.

Энэргетычная база вобласьці раней уключала здабычу бурага вугалю, аднак у сувязі зь нізкай якасьцю вугалю ўсе шахты сёньня зачыненыя, і некалькі магутных цеплавых электрастанцыяў. Доля электраэнэргетыкі ў 1991 годзе складала 2,4%, а ў 2003 годзе ― 7,1%. Плянуецца будаўніцтва Паўднёва-Ўральскай АЭС[2].

Дадатковыя зьвесткіРэдагаваць

У Чалябінскай вобласьці маецца сяло Парыж, у якім стаіць копія Эйфэлевай вежы[3].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць