Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Чачэрск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна Беларусь
Места Чачэрск
Каардынаты 52°55′18.70″ пн. ш. 30°54′51.90″ у. д. / 52.9218611° пн. ш. 30.9144167° у. д. / 52.9218611; 30.9144167Каардынаты: 52°55′18.70″ пн. ш. 30°54′51.90″ у. д. / 52.9218611° пн. ш. 30.9144167° у. д. / 52.9218611; 30.9144167
Заснавальнік Захар Рыгоравіч Чарнышоў[d]
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Чачэрску. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Замкавай вуліцы. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл[1].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл у час зьнішчэньня

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Езуіцкія місія ў Чачэрску існавала з 1754 году, калі тут збудавалі капліцу, а пазьней драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1784 годзе граф Захар Чарнышоў збудаваў мураваны касьцёл у ансамблі з трыма цэрквамі, зь якіх захавалася толькі Спаская царква.

У пачатку XX ст. парафія налічвала больш за 2 тысячы чалавек.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак не пацярпеў у Другую сусьветную вайну, аднак у 1950-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. 2-вежавы галоўны фасад вылучаўся 4-калённым портыкам-лёджыяй з трыкутным франтонам пад інтэнсіўна прафіляваным карнізам. 3-ярусныя 4-гранныя вежы завяршаліся сфэрычнымі купаламі, верхнія ярусы мелі аркавыя прасьветы. Магутны сфэрычны зь ліхтаром купал на нізкім цыліндрычным барабане ўзвышаўся ў цэнтры даху. Бакавыя фасады падзяляліся аркавымі нішамі[2].

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць