Аксана Бязьлепкіна
беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык
Акса́на Бязьле́пкіна (у замужжы — Чарняке́віч[1]; нарадзілася 26 ліпеня 1981 году, Гомель) — беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык. Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2003), кандыдат філялягічных навук (2006). Кірункі навуковай дзейнасьці: беларуская літаратура 19—20 стагодзьдзяў, параўнальнае літаратуразнаўства. Дасьледчыца і аўтарка беларускага дэтэктыва. Выкладае беларускую літаратуру на факультэце журналістыкі БДУ.
Аксана Бязьлепкіна лац. Aksana Biaźlepkina | |
Аксана Пятроўна Бязьлепкіна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 26 ліпеня 1981 (43 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Выкладчыца |
Гады творчасьці | З 2002-га |
Жанр | Апавяданьне, аповесьць, дэтэктыў |
Мова | Беларуская |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
euga.livejournal.com |
Ляўрэат прэміі «Залатая літара — 2003» (за манаграфію «Разам і паасобку: Таварыства „Тутэйшыя“»).
Бібліяграфія
рэдагаваць- Ляўша на тэнісным корце: Аповесці і апавяданні / А. Бязлепкіна. -Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002.
- Разам і паасобку: Таварыства «Тутэйшыя»: Гісторыя, асобы, жанры / А. Бязлепкіна. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 163 с.
- Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Бум-Бам-Літ / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — №12. — С. 82-83.
- Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Таварыства Вольных Літаратараў / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — №4. — С. 96-98.
- Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Таварыства «Тутэйшыя» / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2005. — №2. — С. 91-93.
- Формы беларускага літаратурнага руху ХХ стагоддзя: пытанне тэрміналогіі / А. Бязлепкіна // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2005. — № 2. — С. 76-80.
- Амбітная літаратура // ARCHE — 2005. — №1 (35).
- Пентхаўз для Сыса // ARCHE — 2005. — № 4(38).
- Ідэйна-мастацкая пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе канца ХХ ст.: (канд. дысертацыя). Мінск, БДУ. 2006.
- Бум-Бам-Літ: маніфесты, праекты, эстэтычныя кірункі / А. П. Бязлепкіна // Беларускае літаратуразнаўства: навук.-метад. альманах / рэдкал. Л. Д. Сінькова (і інш.) — Мінск: РІВШ, 2006. — Вып. 2. — С. 88-100.
- Дакторка Югася, альбо Як здабыць літаратурную нішу: (рэцэнзія: Каляда Югася. Галоўная памылка Афанасія. -Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 206 с.) // ARCHE — 2006. — № 1,2 (41,42).
- Сцэнар кахання. Лірычная гераіня Раісы Баравіковай / А. Бязлепкіна // Роднае слова. — 2007. — №5. — С. 9-12.
- Трансляцыя традыцыі ў беларускім літаратурным працэсе / А. П. Бязлепкіна // Беларускае літаратуразнаўства: навук.-метад. альманах / — Мінск: БДУ, 2008. — Вып. 6.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка «У Кантакце»
- Старонка на Arche