Чачора

рака ў Беларусі

Чачо́ра — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Кармянскім, Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 551 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Рака
Чачора
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Лёсавай Буды
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 56 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,2 м³/с
Плошча басэйну 551 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лёсавай Буды Кармянскага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне места Чачэрску. Цячэ Прыдняпроўскай нізінай.

Даліна ў верхняй плыні невыразная, шырынёй 0,5—0,6 км. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя; іх вышыня 7—10 м, месцамі да 15 м. Абалона двухбаковая (шырыня 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя дзялянкі парасьлі хмызьняком. Рэчышча каналізаванае; яго шырыня 3—6 м у верхняй плыні, 7—10 м у сярэдняй і да 15 м у ніжняй. Берагі вышынёй 1—1,5 м. Разводзьдзе звычайна з 2-й дэкады сакавіка да пачатку 3-й дэкады красавіка[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 397.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 397.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.