Чачэрская ратуша
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Чачэрская ратуша
| |
Чачэрская ратуша
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Чачэрск |
Каардынаты | 52°55′9.99″ пн. ш. 30°54′57.85″ у. д. / 52.9194417° пн. ш. 30.9160694° у. д.Каардынаты: 52°55′9.99″ пн. ш. 30°54′57.85″ у. д. / 52.9194417° пн. ш. 30.9160694° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d], нэаготыка, клясыцызм і несапраўдная готыка[d] |
Заснавальнік | Захар Рыгоравіч Чарнышоў[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Чачэрская ратуша | |
Чачэрская ратуша на Вікісховішчы |
Чачэ́рская ра́туша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Чачэрску, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраспэктыўнай готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Чачэрску Магдэбурскае права. Неўзабаве ў месьце збудавалі драўляную ратушу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1774 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II падарыла места генэрал-губэрнатару графу Чарнышову. Граф стварыў сымэтрычны мураваны архітэктурны ансамбль: вакол новай ратушы, на аднолькавай адлегласьці ў некалькі кварталаў выбудаваў 4 храмы: тры царквы і касьцёл (захавалася толькі Спаская царква).
Найноўшы час
рэдагавацьУ 2003 годзе ратушу адрэстаўравалі. У верасьні 2004 году ў будынку адкрыўся Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музэй.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта мураваны 2-павярховы квадратны ў пляне будынак, завершаны 5 драўлянымі чацьверыковымі вежамі; 4 зь іх разьмешчаныя на кутах асноўнага аб’ёму і ўвянчаныя шпілямі, 5-я (больш высокая і звужаная ўверсе) — пасярэдзіне на масіўным чацьверыковым барабане. Аконныя праёмы прастакутныя, стральчатыя і з паўцыкулярнымі аркавымі завяршэньнямі. Карніз зь фігурнымі кранштэйнамі. Да 2 уваходаў з бакоў галоўнага фасаду вядуць манумэнтальныя каменныя сходы.
Паверхі маюць сымэтрычны плян: каля цэнтральнай квадвартнай у пляне залі групуюцца па 4 прастакутныя і круглыя ў пляне памяшканьні[1].
Галерэя
рэдагаваць-
1895 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 4
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чантурыя У. Чачэрская ратуша // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 483.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 311Г000805 |