Сумілішкі

мястэчка ў Летуве

Сумілішкі (лет. Semeliškės) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Стрэве. Цэнтар староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 580 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на поўдзень ад Электрэнаў.

Сумілішкі
лац. Sumiliški
лет. Semeliškės
Касьцёл
Касьцёл
Герб Сумілішкаў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Электрэнскі
Вышыня: 115 м н. у. м.
Насельніцтва: 580 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°40′0″ пн. ш. 24°39′30″ у. д. / 54.66667° пн. ш. 24.65833° у. д. / 54.66667; 24.65833Каардынаты: 54°40′0″ пн. ш. 24°39′30″ у. д. / 54.66667° пн. ш. 24.65833° у. д. / 54.66667; 24.65833
Сумілішкі на мапе Летувы
Сумілішкі
Сумілішкі
Сумілішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сумілішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Лаўрына, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Суміла (Sumila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сом- (сум-) (імёны ліцьвінаў Соман, Сомалт; германскія імёны Sumuni, Somold) паходзіць ад стараісьляндзкага some 'гонар'[2].

Тапонім Сумілішкі выводзяць ад асабовага імя[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Сумілішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1501 годзе ў Сумілішках збудавалі першы касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сумілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 29 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сумілішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сумілішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 410 чал., зь іх 300 каталікоў, 40 праваслаўных і 70 юдэяў[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 580 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Царква-мураўёўка

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Лаўрына (1774)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятога Мікалая (1894—1895; мураўёўка)
  1. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 58 (304).
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 201.
  3. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 187—189.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Krzywicki J. Sumiliszki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 584.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць