Берташ
Берташ (Бірташ) — мужчынскае імя.
Берташ лац. Biertaš | |
Bertsch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bert + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бірташ |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Берташ» |
Паходжаньне
рэдагавацьБэртш або Бэрч (Bertsch, Pertsch[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) паходзіць ад германскага berhta 'яркі'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Белску. Бертошу чоловекъ (19 лістапада 1449 году)[4]; Бертошовая Барбара[5], Бертошовая удова[6], Бертошъ Миколаевичъ[7], Янушъ Берташевичъ[8], Бертошъ Яновичъ[9], Якуб Бертошевич… Бертошовая[10], Бертошъ Воиткович[11], Флериян Берташевичъ[12], Бертошъ Станкевичъ[13], Бертошъ Кгинвиловичъ[14], Бертошъ Яновичъ[15], Воитех Берташевичъ[16] (1528 год); люди, на ймя: Степана а Радивила, а Бертоша — Григоровичовъ (сьнежань 1534 году)[17]; землю Бертошовщину (1537 год)[18]; дворецъ з людми и земълями в повете Троцъком… Матъ Бертошевичъ (8 верасьня 1537 году)[19]; рыболове господарьские Бертошь а Мейло Родвиловичи на брата своего Янушка (26 ліпеня 1539 году)[20]; Ромеико Берташевич, служба… Мартин Берташевич, служба (1 ліпеня 1542 году)[21]; село Бертошовичовъ (1554 год)[22]; село Ребзде… Павелъ а Урбанъ Биртошевичы (1569 год)[23].
Носьбіты
рэдагаваць- Берташ — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Берташавая Барбара — ашмянская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Берташавая ўдава — вількамірская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Берташ Мікалаевіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Януш Берташавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Берташ Янавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Якуб Берташавіч — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Берташавая — курклеўская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Берташ Войткавіч — полацкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Флярыян Берташавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Берташ Станькавіч — паюрскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Берташ Гінвілавіч — вешванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Берташ Янавіч — ужвенцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Войцех Берташавіч — ясвойнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася пустаўшчына Берташэўшчызна (Бертошевщизна) у Троцкім ваяводзтве[24].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 23.
- ^ Bochenek C., Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 1. Graphematik / Phonologie der Familiennamen I: Vokalismus. — Berlin, 2009. S. 825.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 62.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 58.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 74.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 80.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 103.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 154.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 158.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 21.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 92.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 127.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 14, 17.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 22.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 561.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 21.