Ігар Капылоў

беларускі мовазнаўца
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Капылоў (неадназначнасьць).

І́гар Ляво́навіч Капыло́ў (нар. 16 ліпеня 1967) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філялягічных навук, спэцыяліст у галіне анамастыкі.

Ігар Капылоў

лац. Ihar Kapyłoŭ
Дата нараджэньня 16 ліпеня 1967(1967-07-16) (57 гадоў)
Занятак мовазнавец, навуковец
Навуковая сфэра анамастыка
Месца працы
Сябра ў Рэспубліканская тапанімічная камісія[d]
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Біяграфія

рэдагаваць

У 1991 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пачаў працаваць у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1996 годзе скончыў асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

Прайшоў шлях ад стажора-дасьледніка да дырэктара Інстытуту мовазнаўства. Старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Мае больш за 80 публікацыяў, сярод якіх манаграфіі, слоўнікі, даведнікі, навучальныя дапаможнікі і навуковыя артыкулы. Некаторыя манаграфіі і артыкулы публікаваліся ў Нямеччыне, Польшчы, Расеі і Ўкраіне.

Браў удзел у стварэньні «Слоўніка мовы „Нашай Нівы“» і тапанімічных даведнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Супольна з катэдрай гісторыі беларускай мовы БДУ падрыхтаваў праект «Сучасная сыстэма беларускіх прозьвішчаў: склад, асаблівасьці напісаньня, словаўтварэньня, скланеньня і трансьлітэрацыі»[1].

Нааднаразова зьвяртаў увагу на тое, што навуковая супольнасьць ня прыняла летувіскіх этымалёгіяў імёнаў ліцьвінаў[2][3][4].

  1. ^ Вядомыя людзі Пастаўшчыны
  2. ^ Капылоў І. Ягайлы // Звязда. 8 жніўня 2012 г.
  3. ^ Капылоў І. Гедзіміны // Звязда. № 85, 8 мая 2012. С. 4.
  4. ^ Капылоў І. Радзівілы // Звязда. № 47 (27162), 13 сакавіка 2012 г.