Эйшышкі
Эйшы́шкі (лет. Eišiškės) — места ў Летуве, на рацэ Вярсоцы. Уваходзяць у склад Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 3575 чалавек. Знаходзяцца за 33 км ад Салечнікаў, за 70 км на паўднёвы захад ад Вільні, каля беларуска-летувіскай граніцы; на аўтамабільнай дарозе Вільня — Горадня.
Эйшышкі лац. Ejšyški | |||||
лет. Eišiškės | |||||
Касьцёл Ушэсьця Гасподняга | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1384 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Плошча: | 7 км² | ||||
Вышыня: | 159 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 3575 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 510,71 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 380 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-17116 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′0″ пн. ш. 25°0′0″ у. д. / 54.16667° пн. ш. 25° у. д.Каардынаты: 54°10′0″ пн. ш. 25°0′0″ у. д. / 54.16667° пн. ш. 25° у. д. | ||||
Эйшышкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Эйшышкі[1] — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Панскага, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва
рэдагавацьПаводле Хронікі Быхаўца, назва паселішча ўтварылася ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Эйкшы (Эйкшыса)[2][a]. Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, зьвяртае ўвагу на тое, што імя Эйкша (Айкша) адпавядае старажытнаму германскаму імю Aiko (Aicus, Eccho, Eigio), якое паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат'[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Wesisken і Eykschissken (1384); Eyksiskindorfee (1387); Eyxyszki (1492); Ejszyszki (1400); Ейшышки (1470); Еишышки (1553 год)[8].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўспамін пра Эйшышкі датуецца 1384 годам і зьмяшчаецца ў дамове паміж вялікім князем Вітаўтам і Тэўтонскім ордэнам. Тым часам, паводле сьведчаньня гісторыка і этнографа першай паловы XIX ст. Ёсіфа Ярашэвіча, на юдэйскіх могілках мястэчка знаходзіўся надмагільны камень з надпісам «1170». У 1398 годзе ў Эйшышках збудавалі першы касьцёл. З 1524 году дзеяла школа.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе Эйшышкі захапіла і ўшчэнт зруйнавала маскоўскае войска, другі раз мястэчка спалілі швэды ў Вялікую Паўночную вайну.
У XVII стагодзьдзі кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Эйшышкам Магдэбурскае права і герб[9] (адноўленае Станіславам Аўгустам у 1792 годзе). Празь мястэчка праходзіў важны гандлёвы шлях зь Вільні ў Кракаў. На 1738 тут было 56 будынкаў. У 2-й палове XVIII ст. існавалі школа і ратуша. У 1791 годзе Эйшышкі сталі цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва (з 1793 году ў Мерацкім ваяводзтве)[10].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Эйшышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. На 1814 год у мястэчку было 67 будынкаў, на 1829 год — 101 (18 хрысьціянскіх і 83 юдэйскія), на 1863 год — 103. У 1866 годзе працавалі 4 бровары, 2 гарбарні, вадзяны млын.
У XIX ст. каля Эйшышак дзеяла тэлеграфная станцыя на лініі Варшава — Санкт-Пецярбург. У 1847—1852 гадох паводле праекту Тэадора Нарбута тут збудавалі мураваны касьцёл Ушэсьця Гасподняга. Паводле зьвестак за 1852—1853 гады, у Эйшышках налічвалася 40 цэхавых рамесьнікаў і найбольшая сярод мястэчак Лідчыны колькасьць рамесных спэцыяльнасьцяў.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Эйшышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Эйшышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[11]. Увосень 1918 году тут сфармавалася самаабарона — польская вайсковая арганізацыя, мэтай якой была абарона мястэчка ад бальшавікоў. Узначаліў яе капітан Казімер Ільцэвіч[12]. 7 чэрвеня 1919 году Эйшышкі разам з усім Лідзкім паветам увайшлі ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Ўсходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[13]. У 1920 годзе Эйшышкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны. За польскім часам мястэчка называлі «Віленкім прадмесьцем», бо перакупнікі зь Вільні прыязджалі сюды набываць разнастайныя прадукты[14].
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Эйшышкі занялі савецкія войскі, неўзабаве тут адбыўся мітынг, ня якім прынялі рэзалюцыю аб далучэньні мястэчка да Беларускай ССР[15]. Аднак у лістападзе таго ж году Эйшышкі перадалі Летуве. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
3 жніўня 1946 году Эйшышкі атрымалі статус места. У 1950 годзе Эйшышкі сталі цэнтрам раёну (з 1972 году ў Салечніцкім раёне). У паваенны час тут працаваў беларускі ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. У 2004 годзе каля Эйшышак пагранічнікі выявілі трубаправод рэкорднай даўжыні — 3 км, прызначаны для кантрабанды сьпірту зь Беларусі ў Летуву[16].
-
Рынак, 1914 г.
-
Рынак, 1915—1918 гг.
-
Рынак, 1915—1918 гг.
-
Вуліца, 1917 г.
-
Касьцёл, 1930 г.
-
Званіца касьцёла, да 1939 г.
-
Віленская вуліца, 1930 г.
-
Сынагога, да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1820 год — 333 чал.; 1829 год — 797 чал., зь іх 75 хрысьціянаў і 722 юдэі[17]; 1863 год — 706 чал.; 1866 год — 715 чал., зь іх 89 каталікоў, 16 праваслаўных, 610 юдэяў[18]; 1869 год — 741 чал.[19]; 1885 год — 706 чал.[20]; 1897 год — 3196 чал., у тым ліку 2376 юдэяў
- XIX стагодзьдзе: 1905 год — 2448 чал.; 1921 год — 2382 чал.; 1938 год — 3188 чал.; 1959 год — 2532 чал.; 1970 год — 3481 чал.; 1974 год — 3600 чал.; 1976 год — 3700 чал.; 1979 год — 3467 чал.; 1989 год — 3789 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 3765 чал.; 2010 год — 3575 чал.
Адукацыя
рэдагавацьУ Эйшышках працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, дашкольныя ўстановы.
Культура і спорт
рэдагавацьДзеюць бібліятэка, 2 спартовыя залі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Гарадзішча
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX стагодзьдзяў; фрагмэнты)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Панскага (1847—1852)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Ратуша (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Гарадзішча
-
Касьцёл
-
Інтэр'ер касьцёла
-
Рынак. Помнік паўстанцам
Месты-сябры
рэдагавацьПералік местаў-сяброў Эйшышкаў |
---|
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Прыклады імёнаў з Хронікі літоўскай і жамойцкай: «Емелюс, кроль албанский, учинил Ромуля и Румулюся… Устиагес, кроль медский… кроль напреднейши гишпанский Болгорос… зостал вторым царем гишпанским по отцу своем и деду, которому то имя дано Габис… Париса сына Приамусового, кролевича троянского»[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Эйшышкі // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 130.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 39—40.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166.
- ^ Міхневіч У. Эйшышкі — на старадаўнім тракце зь Вільні ў Кракаў праз Варшаву(недаступная спасылка), Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 10 красавіка 2009 г.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 767.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 47-48.
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
- ^ Нарбут М. Б. Ліда і лідзяне // Zіеmіа Lіdzka. 1997 г.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 377.
- ^ Поклад Т. Памежнікі знайшлі яшчэ адзін сьпіртавод на беларуска-літоўскай мяжы, Радыё Свабода, 13 красавіка 2005 г.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ^ Wejssenhof J. Ejszyszki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 319.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
- ^ Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 5: Таарджалъ — Яя. — СПб, 1885. С. 849.
Літаратура
рэдагаваць- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Эйшышкі, Radzima.net
- Міхневіч У. Эйшышкі — на старадаўнім тракце зь Вільні ў Кракаў праз Варшаву, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 10 красавіка 2009 г.