Радзіві́лкі[1]вёска ў Беларусі, каля Аўгустоўскага каналу. Уваходзяць у склад Сапоцкінскага сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Радзівілкі
лац. Radziviłki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Сапоцкінскі
Насельніцтва: 113 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231733
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°51′3″ пн. ш. 23°41′45″ у. д. / 53.85083° пн. ш. 23.69583° у. д. / 53.85083; 23.69583Каардынаты: 53°51′3″ пн. ш. 23°41′45″ у. д. / 53.85083° пн. ш. 23.69583° у. д. / 53.85083; 23.69583
Радзівілкі на мапе Беларусі ±
Радзівілкі
Радзівілкі
Радзівілкі
Радзівілкі
Радзівілкі
Радзівілкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius[2][3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 171 чалавек
  • 2010 год — 113 чалавек

Славутасьці

рэдагаваць

На ўсходзе вёскі часткова захаваўся маёнтак Сьвяцак Гурскіх. У адрозьненьне ад Сьвяцку Валовічаў маёнтак захаваўся толькі часткова. Захаваліся арыгінальныя каскадныя вадаёмы (пяць сажалак), частка парку з рэдкімі расьлінамі, некаторыя пабудовы.

Радзівілкі перайшлі да роду Гурскіх ад манахаў-камедулаў зь Віграў у 1820 годзе. Манахі абаснаваліся ў гэтай мясцовасьці, заклаўшы парк яшчэ ў XVII стагодзьдзі[4].

Маёнтак — аднапавярховы каменны дом быў пабудаваны Юзэфам Гурскім у 1828 годзе, а ў пачатку XX ст. Пётар Гурскі дабудаваў двухпавярховы будынак[4].

У канцы 1940-х гадоў у маёнтку знаходзіўся інтэрнат для інвалідаў вайны.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 163.
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
  4. ^ а б Имение Святск Гурских. Достопримечательности на interfax.by (рас.)