Кляўзгайла[a], Кляўзгела (Кляўзгала) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Klaus + Gailo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Кляўзгела, Кляўзгала
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кляўзгайла»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Кляўз (Клаўс) звычайна разглядаецца як германскі скарот хрысьціянскага імя Мікалай (Nikolaus)[1]. Сярод іншага, адзначалася гістарычнае бытаваньне гэтага імя на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага ў нямецкай форме: Thomas Klauz (1713 год); Iозефы Клявзовъ (1875 год). Апроч таго, у беларускім арэале бытуюць прозьвішчы Кляўзовiч, Кляўз, Кляўзiн, Кляўзо, Кляўс, Кляўсаў[1] (напрыклад, Jakim Klauz, syn ieden Pauluk, маёнтак Гародня Віцебскага ваяводзтва, 20 сакавіка 1773 году[2]). Тым часам іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3].

Імёны, утвораныя ў выніку складаньня германскіх іменных асноваў і хрысьціянскіх імёнаў, гістарычна бытавалі ў Польшчы: Langhannusz (Lang + Гануш)[4], Langmichel (Lang + Michel), Langpeter (Lang + Peter), Langseidel (Lang + Sigfrid), Langsten (Lang + Stanislaus), Peterman (Peter + Man)[5], у тым ліку зь імём Nikolaus (Klaus) — Klaszman (Klasman, Kloszmann), Klosznut (Klosnut)[6], Langkloc (Langeniklosz)[7]. У 1655 годзе ў Польшчы адзначалася прозьвішча Klausman[8].

Адзначаліся старажытныя германскія імёны Gillecrist (Gillikristr)[9], Gillemartin, Gillemichel, Gillestephan, Gillopatric (Gilswith < Gelesuintha)[10].

У Прусіі бытавала імя Кляўзгаль (Кляўсыгайл): Clawsigail (1385 год)[11], Clawsgal (1409 і 1442 гады)[11]. У 1646 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michaël Clausgall, Borussus[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Clawssegail (26 траўня 1390 году)[13]; Clawsigal von Rossieyn (Clausigal[14]; 16 чэрвеня 1409 году)[15]; Clawsygal von Rossieyn (21 чэрвеня 1409 году)[16]; Berhardus dictus Clausgel (17 студзеня 1413 год)[17]; чоловекъ Кговзгаила (1413—1424 гады)[18]; Кловъзскаил(у) (1431—1432 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[19]; Яну Кловзкгаиловичу… Яну Кловъсикаилови[20], Кловзкгаилу[21] (1440—1492 гады); Кловзкгайлу (1449—1478)[22]; у бояр нашихъ сомилишских в Мокловзъкгаиловичов въ Ганя а въ Юшъковича (29 верасьня 1499 году)[23]; Ганусъ Кловзкгаиловичъ (23 лістапада 1507 году)[24]; Гань а Юшка Кловзкгяиловичи (23 лістапада 1507 году)[25]; чоловека на имя Клозъкгайла… Клозъкгайло… землю Клозъкгайлову (15 студзеня 1529 году)[26]; бояринъ волковыйский Радивил Сеньковичъ Клозкайловича (15 сакавіка 1546 году)[27]; Ероним Клазкгелович Пукшта (19 ліпеня 1565 году, 19 сакавіка 1566 году); Станислав Еронимович Клавзкгелович Пукшта, Станислав Клавзкгеллович Пукшта, Stanisław Pukszta Kławsgiełowisz (Kliausgelowicz) (1578 год, 3 сьнежня 1624 году)[28]; Станиславъ Пукшта Клявзъкгейловичъ (4 сакавіка, 26 сакавіка, 18 сьнежня 1597 году; 8 верасьня, 23 кастрычніка, 29 кастрычніка 1598 году; 24 лістапада 1601 году; 13 ліпеня 1602 году)[29]; Станиславъ Клявзъкгейловичъ Пукшта (1 лістапада 1601 году)[30]; Stanisław Pukszta Klawzgayłowicz (2 лістапада 1604 году)[31]; Zygmunt Pukszta klauzgieiłowicz (20 траўня 1606 году)[32]; Stanisław Pukszta-Klausgiełowicz (3 жніўня 1609 году)[33]; Stanisław Pukszta klausgiełowicz (27 красавіка 1617 году)[34]; Жыкгимонт Клявзкгелович Пукшта (3 сьнежня 1624 году)[28]; Samuel Pąkszta Klawzgieło, Lidz. marszałek y deputat Wołkowysky (18 кастрычніка 1642 году)[35]; Adam Kławzgało (1667 год)[36]; Abraham Kławzgayło (1690 год)[37]; Wincenty Kłauzgiełłowicz Ambroszkiewicz rotmistrz pow. wołkowyskiego, (18 лістапада 1790 году)[38].

Носьбіты рэдагаваць

З XV ст. прыдомкам Кляўзгелавіч карыстаўся літоўскі шляхецкі род Пукштаў гербу Касьцеша[42].

Кляўзгеловічы (Klausgielowicz, Klawsgiełowicz) гербу Цёлак — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[43].

У XVI ст. існавала сяло Клаўзгейлы, Кляўзгейлі або Кляўзгалы (Клавзгейлы, Клявзгейли, Клявзгалы) у Жамойцкім старостве[44].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Таксама Клаўсігайла

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Гурская Ю. Многоязычие в Великом княжестве Литовском в зеркале древних фамилий // Acta Baltico-Slavica. Nr. 37 (2013). С. 7.
  2. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 217.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 349.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 449.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 186.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 156.
  8. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 254.
  9. ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 48.
  10. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 556.
  11. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 46.
  12. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 483.
  13. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 23.
  14. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 258.
  15. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 185.
  16. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 186.
  17. ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. S. 147.
  18. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 387.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 269.
  20. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
  21. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  22. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — Москва, 1897. С. 537.
  23. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1 (6). Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики. — М.; СПб., 2012. P. 234.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 234.
  25. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 235.
  26. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 74.
  27. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 68.
  28. ^ а б Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Ваўкавыскага павета ВКЛ (другая палова ХVІ — першая палова ХVІІ ст.) // Герольд Litherland. № 18, 2011. С. 146.
  29. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 121—122, 125, 129, 142, 145, 174, 184.
  30. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 173.
  31. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 298.
  32. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 154.
  33. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 433.
  34. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 233.
  35. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 24. — Витебск, 1893. С. 351.
  36. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 134.
  37. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 176.
  38. ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 269.
  39. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 403.
  40. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 129.
  41. ^ Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Ваўкавыскага павета ВКЛ (другая палова ХVІ — першая палова ХVІІ ст.) // Герольд Litherland. № 18, 2011. С. 144.
  42. ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 57.
  43. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 282.
  44. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 136, 138.