Любіч (герб)
Лю́біч (па-польску: Lubicz, Luba, Lubow, Łuba) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся больш за 500 родаў Польшчы і ВКЛ. Вядомы зь сярэдзіны XIV стагодзьдзя.
Герб «Любіч» | |
Апісаньне | |
---|---|
Апісаньне
рэдагавацьУ блакітным полі сярэбраная падкова рагамі долу, на ёй стаіць залаты кавалерскі крыж, другі такі самы крыж у сярэдзіне падковы. Клейнод — над прылбіцай з кронай 3 стаўсавыя пёры.
Існуючыя разнастайнасьці гербу Любіч:
- з адным срэбраным крыжом у сярэдзіне падковы
- з 2 срэбранымі крыжамі адзін на адным у сярэдзіне падковы
У больш позьніх вэрсіях гербу прысутнічае чырвоная тарча.
Вядомыя прадстаўнікі
рэдагавацьРоды
рэдагавацьШляхецкія роды, якія карысталіся гербам «Любіч»: Абрамовічы, Адамовічы, Багдановічы, Бароўскія, Бакіноўскія, Грушэцкія, Жылінскія, Лапацінскія, Прушынскія, Сідаровічы, Чартарыйскія, Янушкевічы[1] і іншыя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Справа аб дваранскім паходжанні роду Янушкевічаў. Першапачатковая пастанова Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 23 снежня 1802 г. Указ Сената аб зацвярджэнні ад 16 траўня 1830 г. № 3637 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 1—214. Крыніцы: http://niab.by/vystavka_januszkewicz/temat_perechen/