Ваяводы троцкія

(Перанакіравана з «Ваявода троцкі»)

Ваяво́да тро́цкі — мясцовы ўраднік у Троцкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя. Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца пасьля каліскага ваяводы.

Мікалай Радзівіл

Пасада ўведзеная ў рамках палітыкі цэнтралізацыі ВКЛ Вітаўтам, асоба на пасадзе зьяўлялася сталым чальцом Рады ВКЛ, трапіўшы ў XVI стагодзьдзі у склад г. зв. пярэдняй лавіцы — часткі Рады, што на той час карысталася надзвычайным уплывам на палітыку краіны.

Ваяводзкі мундзір складаўся з пурпуровага кунтуша зь зялёнымі адваротамі і белага жупана. Па-за вальным соймам троцкая шляхта ўжывала цёмна-сіні («гранатовы») кунтуш, жоўтыя («саламяныя») адвароты і жупан[1], у сваю чаргу Ўпіцкі павет — малінавы («кармазыновы») кунтуш, цёмна-сінія адвароты і «саламяны» жупан.

Канстантын Астроскі

За ўвесь час свайго існаваньня Троцкае ваяводзтва мела 40 ваяводаў (раней лічылася — 42[2]):

М. Радзівіл «Руды»
М. Радзівіл «Сіротка»
Андрэй Агінскі

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Грыцкевіч А. Троцкае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 668.
  2. ^ Jelski A. Województwo trockie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 491.

Літаратура

рэдагаваць