Партал:Афрыка
А́фрыка (назва, магчыма, пайшла ад слова па-лацінску: aprica, што перакладаецца як «сонечны», альбо ад па-грэцку: Αφρική, што мае значэньне «бязь сьцюжы») — другі па плошчы й па колькасьці насельніцтва кантынэнт Зямлі (30,300 млн км² і 850 млн жыхароў на 2005 год адпаведна). Афрыка займае 5,9% ад плошчы ўсяе плянэты альбо 20,3% ад плошчы ўсяе сушы. |
Дэйвід Лівінгстан ці Дэйвід Лівінгстоўн (па-ангельску: David Livingstone) (*19 сакавіка 1813 г. — †1 траўня 1873 г.) — шатляндзкі місіянэр, выбітны дасьледчык Афрыкі, па адукацыі мэдык. Скончыў унівэрсытэт Глазга. Памер ад малярыі. Пахаваны ў Ўэстмінстэрскім абацтве. - У 1840 годзе пасланы Лёнданскім місіянэрскім таварыствам у Паўднёвую Амэрыку. З 1840 года зрабіў некалькі працяглых падарожжаў па Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыцы і дасьледаваў вялікую тэрыторыю ад Кейптаўна да экватара і ад Атлянтычнага акіяна да Індыйскага акіяна. Перайшоў пустыню Калахары і адкрыў возера Нгамі; абсьледаваў басэйн ракі Замбезі, адкрыў раку Луалаба, вадаспад Вікторыя, азёры Бангвеулу, Шырва, Ньяса і іншыя. Разам з Г.Стэнлі дасьледаваў возера Танганьіка....:::::::::::::::: далей |
|
глядзіце таксама → Накіды:Афрыка |
{{Асоба}} — устаўляецца ва ўсе артыкулы пра асобы. |