Эсўатыні

(Перанакіравана з «Сўазілэнд»)

Эсўатыні (да 2018 году — Сўазілэ́нд; Umbuso we Swatini, Kingdom of Eswatini) — невялікая краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Ня мае выхаду да мора, мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Назва краіны мае паходжаньне ад племені сўазі з групы банту, якое засяляе гэтыя тэрыторыі.

Эсўатыні
Umbuso weSwatini
Kingdom of Eswatini
Сьцяг Эсўатыні Герб Эсўатыні
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Siyinqaba» («Мы — крэпасьць»)
Дзяржаўны гімн: «Nkulunkulu Mnikati wetibusiso temaSwati»
Месцазнаходжаньне Эсўатыні
Афіцыйная мова ангельская, сўаты
Сталіца Мбабанэ (адміністрацыйная), Лабамба (каралеўская рэзыдэнцыя)
Найбуйнейшы горад Мбабанэ
Форма кіраваньня абсалютная манархія
Мсўаці III
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
157-е месца ў сьвеце
17 364 км²
0,9
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
154-е месца ў сьвеце
1 343 098
68,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
146 месца ў сьвеце
$5,878 млрд
$5749
Валюта Лілангені (SZL)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

6 верасьня 1968
Аўтамабільны знак SD
Дамэн верхняга ўзроўню .sz
Тэлефонны код +268
Мапа Эсўатыні
Мапа Эсўатыні

Гісторыя

рэдагаваць

У І тысячагодзьдзі на тэрыторыю сучаснага Эсўатыні прыбылі бушмэны. У VII стагодзьдзі яны былі выцесьненыя народам банту. У XVI стагодзьдзі тут была створаная племянная дзяржава народу сўазі. Гэтая краіна ваявала за незалежнасьць з бурамі, а потым з брытанцамі.

У 1894 годзе тэрыторыя Эсўатыні ўвайшла ў склад брытанскага пратэктарату Брытанскай Паўднёваафрыканскай Рэспублікі. У 1903 годзе Вялікабрытаніяй былі анэксаваныя бурскія рэспублікі разам з Эсўатыні.

У 1929 годзе ўзьнікла першая сўазілэндзкая палітычная арганізацыя, мэтай дзейнасьці якой было атрыманьне незалежнасьці Эсўатыні. Мэта была дасягнутая ў 1968 годзе.

У 1973 годзе кароль прыпыніў дзейнасьць канстытуцыі, забараніў дзейнасьць палітычных партыяў і распусьціў парлямэнт. У 1978 годзе была прынятая канстытуцыя, якая ўсталёўвала ў краіне абсалютную манархію.

Пасьля сьмерці караля Сабхуза ІІ у 1982 годзе, уладу атрымала каралева Дзелівэ. Але каралеўская сям’я не згадзілася з гэтым, разьвязаўшы грамадзянскую вайну.

Сытуацыя стабілізавалася ў 1986 годзе, калі каралём стаў Мсўаці ІІІ. З 1989 году распачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. У 1992 годзе кароль згадзіўся ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю, была зьмененая сыстэма выбараў. У 1993 годзе адбыліся першыя з 1973 году шматпартыйныя выбары. У 2001 годзе былі спробы вярнуць былую канстытуцыю, аднак яны былі няўдалымі. Два гады пазьней зноў прайшлі выбары, у якіх перамогу атрымаў Народны Рух Імбакодва, які ў 2005 годзе забараніў дзейнасьць іншых партыяў.

Палітыка

рэдагаваць

Эсўатыні — гэта канстытуцыйная манархія. Сучасная канстытуцыя была прынятая ў 1978 годзе, папраўкі былі ўнесеныя ў 1992 годзе. Згодна з канстытуцыяй, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль, выканаўчая ўлада належыць ураду, на чале з прэм’ер-міністрам. Прэм’ер-міністра назначае кароль. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту. Ніжняя палата складаецца з 65 дэпутатаў (10 назначаецца каралём, 55 выбіраецца на ўсеагульных выбарах), верхняя палата складаецца з 30 дэпутатаў (20 назначае кароль, 10 выбірае ніжняя палата). Дэпутаты парлямэнту выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.

Дзейны кароль Мсўаці ІІІ кіруе краінай з 25 красавіка 1986 году. З 1976 году дзейнічае забарона на дзеяньне палітычных партыяў. Дазвол на дзейнасьць атрымала толькі партыя Народны Рух Імбакодва. На нелегальным становішчы існуе партыя Аб’яднаны дэмакратычны рух.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Эсўатыні дзеліцца на 4 акругі:

Геаграфія

рэдагаваць

Геаграфія краіны вельмі разнастайная, ад гор уздоўж мяжы з Мазамбікам, да саваннаы на ўсходзе і трапічных лясоў на паўночным захадзе. Самай вялікай ракой краіны зьяўляецца рака Лусутфу. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Пэрыяд дажджоў цягнецца з сакавіка да красавіка.

Эканоміка

рэдагаваць

Будова эканомікі выглядае наступным чынам: прамысловасьць — 43%, паслугі — 41%, сельская гаспадарка — 16%. Беспрацоўе дасягае ўзроўню 40% працаздольнага насельніцтва. У краіне існуюць распрацаваныя радовішчы дыямэнтаў.

Сўазілэнд экспартуе ў асноўным цукар, мяса, дрэва, дыямэнты, каменны вугаль.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва Эсўатыні складаецца з сўазі, і невялікай колькасьці зулусаў, эўрапейцаў і мазамбікцаў. Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца сўазі і ангельская. Асноўная рэлігія — гэта хрысьціянства, якое вызнаецца ў спалучэньні зь мясцовымі верамі. Існуць невялікія абшчыны мусульманаў.

У Эсўатыні самая маленькая працягласьць жыцьця ў сьвеце — 34,1 году.

Адукацыя і культура

рэдагаваць

У краіне дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасьці — Паўднёваафрыканскі.