Мадэйра
Мадэ́йра (па-партугальску: Madeira) — партугальскі востраў і архіпэляг, разьмешчаны ў паўночнай частцы Атлянтычнага акіяна. Зьяўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі.
Мадэйра Região Autónoma da Madeira Аўтаномны рэгіён Мадэйра | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Das ilhas, as mais belas e livres» (З усіх астравоў самы прыгожы і свабодны) | |||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Фуншал | ||||
Найбуйнейшы горад | Фуншал | ||||
Форма кіраваньня | аўтаномны рэгіён Албэрту Жардым | ||||
Плошча • агульная |
801 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
267 785 308,5/км² | ||||
СУП • агульны (2008) |
Сьпіс краінаў паводле СУП €6,361 млрд | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
WET (UTC0) WEST (UTC+1) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pt | ||||
Тэлефонны код | +351 291 |
Гісторыя
рэдагавацьВостраў быў адкрыты яшчэ фінікійцамі, але ня быў заселены. Засяленьне пачалося пасьля партугальскіх экспэдыцыяў у 1418 і 1420 гадах. У гэтыя гады тут зьявіліся плянтацыі цукровага трысьнёгу.
З 1580 да 1640 году Мадэйра разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Гішпаніі. У 1801 і з 1807 да 1814 году знаходзілася пад брытанскай уладай.
У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцьця Карл I Габсбург — апошні кароль Аўстра-Вугоршчыны.
У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёну.
Геаграфія
рэдагавацьАрхіпэляг мае вульканічнае паходжаньне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзьбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх астравоў. Архіпэляг утрымлівае астравы Мадэйра (741 км²), Порта Санта (42,5 км²) і некалькі меншых астравоў. Агульная плошча складае 894 км².
Паверхня вострава зьяўлўяецца гарыстай. Самы высокі пункт на Мадэйры ёсьць Піку Руйву (1861 м).
На Мадэйры вырошчваюцца вінаград, цукровы трысьнёг, садавіна і гародніна. Разьвіцьцё атрымала і рыбная лоўля. Сусьветную вядомасьць атрымалі віна Мадэйры. Астравы зьяўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.
Клімат трапічны, мяккі. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Паверхня астравоў пакрытая трапічнымі лясамі (трапічныя лясы Мадэйры ўнесеныя ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМадэйра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў