Дубненскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ду́бненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — вёска Дубна.

Дубненскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дубна
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1969 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Скідзельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 5 красавіка 1960 году перададзены ў склад Мастоўскага раёну. З 25 сьнежня 1962 году па 6 студзеня 1965 году ў складзе Шчучынскага раёну.

28 жніўня 2013 году вёска Пладовая перададзеная з Луньненскага ў склад Дубненскага сельсавету; таксама ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Агароднікі, Казакоўцы, Каўшова, Лаўна, Мазанава, Нёман, Раўкі, Русінаўцы, Харціца, Чарлёна, Чарлёнка — ліквідаванага Харціцкага сельсавету[1].

Насельніцтва рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (8 населеных пунктаў) — 1515 чалавек[2], зь іх 90,2 % — беларусы, 5,3 % — палякі, 3,2 % — расейцы[3].

Крыніцы рэдагаваць