Міхась Явар
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Явар (неадназначнасьць), Карась (неадназначнасьць).
Міхась Явар, сапр. Міхаіл Карась (27 лютага 1903, в. Мінявічы, цяпер Мастоўскі раён — 27 чэрвеня 1933) — беларускі паэт, удзельнік нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі[1].
Міхась Явар | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 лістапада 1903 |
Памёр | 27 чэрвеня 1933 (29 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Творы ў Вікікрыніцах |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пад час Першай сусьветнай вайны, з 1915 году зьехаў зь сям’ёй у бежанства. Па вяртаньні на Бацькаўшчыну пачаў рыбачыць на Нёмане[1] і прадаваць рыбу гандлярам у мястэчку Лунна. Меў толькі тры клясы адукацыі.
Пісаў вершы, арганізоўваў вечары з пастаноўкамі п’ес, песьнямі і танцамі, сьпяваў сам. У 1920-я быў сябрам БСРГ. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым і культурным руху перасьледаваўся польскімі ўладамі[1].
У гады крызысу даведзены да адчаю, хворы на сухоты, скончыў жыцьцё самагубствам, застрэліўшыся на беразе Нёману[1].
Творчасьць
рэдагавацьДрукаваўся ў «Беларускай газэце»[1], часопісе «Шлях моладзі», заходнебеларускіх газэтах, некаторыя яго вершы распаўсюджваліся вусна і ў рукапісах[1]. Паэтычная спадчына Явара амаль не захавалася, перад сьмерцю куфэрак зь вершамі, паэмамі і лістамі паэт занёс свайму сябру Вінцуку Мікулу. Пад час нямецка-савецкай вайны Вінцука шукалі немцы і яго жонка, баючыся, зьнішчыла гэты архіў — засталося толькі тое, што было апублікаванае ў заходнебеларускім друку (напрыклад паэмы «Шляхам цярністым», «Думы ў адзіноце», «За сэрцам»). Верш Явара «Паклон чалавечаму страданьню» ўключаны Уладзімерам Калесьнікам у анталёгію «Ростані волі».
Асноўная тэма паэзіі Явара — пратэст супраць жорсткіх умоваў жыцьця, бядоты, зьневажаньня чалавека працы. Аптымізмам прасякнутыя вершы пра прыгажосьць роднага краю, прыроды («О Неман мой мілы»), у любоўнай лірыцы пераважалі трагічныя матывы («Думы ў адзіноце»)[1].
Бібліяграфія
рэдагаваць- у кн.: «Сцягі і паходні». Мн., 1965
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 227. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)
- Чыгрын С. Жыў паэт з сумнай душою // Ніва № 31(2464), 3 жніўня 2003 г.