Міневічы

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Міне́вічы[2] — вёска ў Беларусі, каля Белавескага возера. Уваходзяць у склад Белавескага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 27 км на захад ад Камянцу, за 51 км на паўночны захад ад Берасьця і за 10 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).

Міневічы
лац. Minievičy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Белавескі
Насельніцтва: 1 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225078[1]
СААТА: 1240802011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′47″ пн. ш. 23°28′5″ у. д. / 52.41306° пн. ш. 23.46806° у. д. / 52.41306; 23.46806Каардынаты: 52°24′47″ пн. ш. 23°28′5″ у. д. / 52.41306° пн. ш. 23.46806° у. д. / 52.41306; 23.46806
Міневічы на мапе Беларусі ±
Міневічы
Міневічы
Міневічы
Міневічы
Міневічы
Міневічы

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Мін

Міна або Мена (Minno, Meno) — імя германскага паходжаньня[3].

Гісторыя рэдагаваць

Упершыню ўпамінаюцца пад 1567 годам у мэтрыцы Жыгімонта Аўгуста як маёнтак.

У першай палове XIX ст. вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уваходзіла ў склад маёнтку Капылы, уласнасьць Пуслоўскіх. Паводле інвэнтару 1845 году, належала Караліне Пуслоўскай, у вёсцы было 11 двароў, 75 жыхароў, 110 дзесяцінаў ворыўнай зямлі. На 1857 год у вёсцы 77 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 году, у складзе Міневіцкай сельскай грамады Вярховіцкай восласьці, ў вёсцы 16 двароў, 133 жыхары, хлебазапасная крама. На 1905 год 134 жыхары.

У 1921 годзе вёска ў складзе Вярховіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы. На 1923 год 6 двароў, 17 жыхароў.

У 1939 годзе ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. У 1940 годзе ў складзе Расьненскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 26 двары, 145 жыхароў. На 1948 год у пачатковай школе 24 вучні. На 1949 год у вёсцы дзейнічаў калгас (аб’яднаў 24 гаспадаркі). У 1954 годзе ў Вярховіцкім сельсавеце. У 1958 годзе ў калгасе «Расея». На 1959 год 91 жыхар. З 1962 году ў Камянецкім раёне. На 1970 год 59 жыхароў. З 1986 году ў Белавескім сельсавеце.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1905 год — 134 чалавекі[4]
  • 1999 год — 9 жыхароў
  • 2005 год — 7 жыхароў, 5 двароў[5]
  • 2010 год — 1 жыхар

Эканоміка рэдагаваць

Уваходзяць у склад ААТ «Белавескі».

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 162.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 3, 1125.
  4. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 81.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 64

Літаратура рэдагаваць