Вялікая Рагозьніца
вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Вялі́кая Раго́зьніца[2] — вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавету.
Вялікая Рагозьніца | |
трансьліт. Vialikaja Rahoznica | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Мастоўскі |
Сельсавет: | Пескаўскі |
Насельніцтва: | 783 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1515 |
СААТА: | 4240854005 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°16′2″ пн. ш. 24°40′55″ у. д. / 53.26722° пн. ш. 24.68194° у. д.Каардынаты: 53°16′2″ пн. ш. 24°40′55″ у. д. / 53.26722° пн. ш. 24.68194° у. д. |
± Вялікая Рагозьніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя згадкі ў XVI стагодзьдзі. У XVIII стагодзьдзі знаходзіўся тут цэнтар шляхецкай радзіны Сухадольскіх гербу Яніна. На працягу XIX стагодзьдзя іх землі былі раздробленыя і разышліся ў прыватную ўласнасьць, шмат разоў зьмяняючы ўладароў. У 1906 годзе купіў яе Оскар Мэштыновіч і яго сям’я валодала маёнткам да 1939 году.
У 1905 годзе яна налічвала 474 жыхары. У 1926 годзе тут пабудаваны мураваны касьцёл Сьвятой Панны Марыі.
У 1940—1954 гадах цэнтар Рагозніцкага сельсавету. Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Пацавіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 783 чалавекі[1]
Славутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1926)
- Сядзіба Сухадольскіх (XVIII—пачатак XX ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 285
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области (рас.)