Пескі
Пе́скі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Зальвянцы. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 638 чалавек. Знаходзяцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Мастоў, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Масты — Зэльва і Ваўкавыск — Шчучын.
Пескі лац. Pieski | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Мастоўскі |
Сельсавет: | Пескаўскі |
Насельніцтва: | 638 чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1515 |
СААТА: | 4240854041 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°21′5″ пн. ш. 24°37′27″ у. д. / 53.35139° пн. ш. 24.62417° у. д.Каардынаты: 53°21′5″ пн. ш. 24°37′27″ у. д. / 53.35139° пн. ш. 24.62417° у. д. |
± Пескі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пескі — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Пескі ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі, каля яны ўваходзілі ў склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Тут існаваў замак.
У XVII стагодзьдзі Пескамі валодалі Сапегі, якія ў 1682 годзе збудавалі тут касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцешай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пескі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1833 год у мястэчку было 110 дамоў, 2 драўляныя царквы, 15 кочмаў, суконная фабрыка, на якой працавала 36 чалавек. У 1862 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Песках народную вучэльню, якая ўтрымлівалася на стродкі дзяржаўнага скарбу і мясцовых жыхароў. На 1886 год у мястэчку дзеялі касьцёл, царква, капліца, сынагога і 3 малітоўныя дамы, працавалі валасная ўправа, багадзельня, народнае вучэльня, 14 крамаў, скураны завод, 6 піцейных дамоў, 5 вадзяных млыноў, заезны двор.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пескі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пескі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пескі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Пескі ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году Пескі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1998 год тут было 377 двароў, на 1 студзеня 2001 году — 326. У 2000-я гады Пескі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Сынагога
-
Сынагога
-
Інтэр’ер сынагогі
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 486 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 406, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 46[3]; 1833 год — 485 чал.; 1886 год — 1352 чал.; ~1887 год — 1121 чал. (568 муж. і 553 жан.), зь іх 746 юдэяў[4]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 3122 чал.; 1998 год — 896 чал.[5]; 2000 год — 816 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 810 чал.; 2009 год — 638 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Песках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, лекарская амбуляторыя, бібліятэка, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьУ тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынкавая вуліца[7].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Гаспадарчы двор (XIX ст.)
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1918)
- Млын водны (пач. XX ст.)
- Мэмарыяльная калёна (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (1870; мураўёўка)
За 2 км ад Пескаў, на левым баку дарогі на Ляду захаваўся помнік археалёгіі — курганны могільнік (1-я пал. 1-га тысячагодзьдзя н. э.). За 1 і 0,2 км ад вёскі Селішча-1 і Селішча-2, за 1, 3 і 3,5 км — Стаянка-1,2,3.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Кляштар дамініканаў (1677)
- Сынагога
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Царква, інтэр’ер
-
Гаспадарчая пабудова
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 53.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 485.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 327.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 42.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9