Крухма́л — поліцукрыды амілёзы і аміляпэктыну, манамэраў, якой зьяўляецца альфа-глюкоза. Формула крухмалу:(C6H10O5)n. Крухмал, які сынтэзуецца рознымі расьлінамі ў хлярапласьце, пад дзеяньнем сьвятла пры фотасынтэзе, крыху адрозьніваецца па структуры зерняў, ступені полімэрызацыі малекулаў, будове палімэрных ланцугоў і фізыка-хімічным уласьцівасьцям.