Ельня (басэйн Нёмана)

рака ў Беларусі

Е́льня — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 123 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰.

Рака
Ельня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Барташоў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 123 км²
Нахіл воднай паверхні 2,3 ‰

Левы прыток — рака Абрамаўшчына.

Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Барташоў Шчучынскага раёну, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Правых Мастоў Мастоўскага раёну. На працягу 18 км мае каналізаванае рэчышча: ад вёскі Барташоў да вёскі Скоржыкаў (8 км) і ад вёскі Мілеўцаў да вусьця (10 км)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 161.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1