Марачынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР
(Перанакіравана з «Марачоўскі сельсавет»)
Марачы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Марачы.
Марачынскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Марачы |
Дата ўтварэньня | 25 лютага 1961 |
Дата скасаваньня | 19 сьнежня 1974 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Крывіцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Крывічы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзеснкай вобласьці. 25 лютага 1961 году перайменаваны ў Марачынскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Марачы. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Мастоўскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году ў складзе Ваўкавыскага раёну, з 30 ліпеня 1966 году ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёну. 19 сьнежня 1974 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзярэчынскага сельсавету.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.