Пескаўскі сельсавет (Мастоўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Пе́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Пескі.

Пескаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пескі
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 2328 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 12 кастрычніка (па іншых зьвестках 21 кастрычніка) 1940 году ў складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР (10 вёсак, 4168 жыхароў). З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 6 студзеня 1965 году ў Мастоўскім раёне.

28 жніўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты — Агароднікі, Бялавічы, Дамянішкі, Зарудаўе, Міжава, Старына — ліквідаванага Зарудаўеўскага сельсавету; а таксама ўсе населеныя пункты — Боркі, Войдзевічы, Вялікая Рагозьніца, Забалацьце, Лаўры, Ліхінічы, Логнавічы, Лявонавічы, Малая Рагозьніца, Парфенавічы, Пацавічы, Самуйлавічы Горныя, Самуйлавічы Дольныя — ліквідаванага Пацавіцкага сельсавету[1].