Мінявічы
Міняві́чы[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Нёману. Уваходзяць у склад Луньненскага сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Мінявічы лац. Miniavičy | |
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863-64 гг., | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Мастоўскі |
Сельсавет: | Луньненскі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1515 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′0″ пн. ш. 24°10′0″ у. д. / 53.48333° пн. ш. 24.16667° у. д.Каардынаты: 53°29′0″ пн. ш. 24°10′0″ у. д. / 53.48333° пн. ш. 24.16667° у. д. |
± Мінявічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьМіна або Мена (Minno, Meno) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
рэдагавацьУ XVIII стагодзьдзі маёнтак Каменскіх. У час паўстаньня 1863—1864 гадоў, гаспадар маёнтку Ян Каменскі, быў прызначаны Нацыянальным урадам цывільным кіраўніком Гарадзенскага павету. За гэта расейскія ўлады выраклі яго да сьмерці, але пазьней вырак замянілі высылкай у раён Омску.
У маёнтку не адно лета ў 1870—1880-х гадох праводзіла Эліза Ажэшка. Тут на лаўцы паміж клёнамі на высокім беразе пісала свой раман «Над Нёманам». Тутэйшы шляхціч Ян Каменскі, уладальнік Мінявічаў, у творы ператварыўся ў галоўнага героя — паўстанца 1863 году Андрэя Карчынскага. Сапраўдны Каменскі вярнуўся ў родныя Мінявічы з ссылкі ў 1882-м, каб адыйсьці з гэтага сьвету празь дзесяць гадоў…[4]
Вярнуўшыся з высылкі, Ян здоляў адсудзіць маёнтак для сваіх дачок, адна зь якіх, Станіслава, выйшла замуж за Клемэнса Стралкоўскага, перадаўшы ў пасаг маёнтак Мінявічы.
Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1915 годзе маёнтак быў спалены.
Да 26 лютага 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Глядавіцкага сельсавету[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 21 чалавек[1]
Славутасьці
рэдагаваць- Магіла 40 ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Асобы
рэдагаваць- Міхась Явар (1903—1933) — беларускі паэт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 278.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 3, 1125.
- ^ Багатырэвічы і Мінявічы: занядбаны маршрут, звязаны з творчасцю Элізы Ажэшкі, tio.by
- ^ Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области(недаступная спасылка) (рас.)