Дзярнова-карбанатныя глебы
Дзярнова-карбанатныя глебы зьяўляюцца азанальнымі і ўтвараюцца на карбанатных пародах, якія залягаюць на невялікай глыбіні.
Дзярнова-карбанатныя глебы сустракаюцца невялікімі дзялянкамі ва ўсіх абласьцях Беларусі, аднак, найбольшыя плошчы яны займаюць у басэйнах Прыпяці, Сьцьвігі і Гарыні.
Дзярнова-карбанатныя глебы разьвіваюцца ў аўтаморфных умовах і ў цэлым маюць прымітыўны тып воднага рэжыму. Дзякуючы высокаму ўтрыманьню кальцыю ў падсьцілаючай горнай пародзе, арганічныя кіслоты хутка нэўтралізуюцца і ў выглядзе гуматаў кальцыю назапашваюцца ў верхнім глебавым гарызонце. Менавіта таму перегнойны гарызонт мае цёмны колер, нэўтральную рэакцыю і добра выяўленую крупчастую структуру. Утрыманьне перагною ў дзярнова-карбанатных глебах вагаецца ад 5 да 7%. Дзярнова-карбонатные глебы падзяляюцца на тры падтыпы, кожнаму зь якіх уласьцівы свой марфалягічны профіль.
Тыповыя дзярнова-карбанатныя глебы
рэдагавацьМаюць добра разьвіты перагнойны гарызонт, які залягае непасрэдна на мацярынскай пародзе. Пласт карбанатаў прасочваецца ўжо на паверхні глебы або ў межах ад 0 да 30 см. Тыповым дзярнова-карбанатным глебам уласьцівае параўнальна высокае ўтрыманьне гумусу — 4 — 6%.
Дзярнова-карбанатныя вышчалачныя глебы
рэдагавацьМаюць у сваім профілі добра выяўлены пераходны гарызонт бураватага колеру, які ўскіпае ад салянай кіслаты з глыбіні 40 — 60 см. Гумусавы гарызонт мае нэўтральную або слабакіслую рэакцыю; зьмест гумусу складае 3 — 5%.
Дзярнова-карбанатныя ападзоленыя глебы
рэдагавацьНіжэй перагнойнага гарызонту маюць добра выяўлены падзолісты гарызонт палевага колеру і слабакіслую рэакцыю. Закіпаньне ад салянай кіслаты пачынаецца з глыбіні каля 60 см. Утрыманьне гумусу ў дзярнова-карбанатных аподзоленых глебах не перавышае 3%.
Дзярнова-карбанатныя глебы ўсіх трох падтыпаў паўсюдна разараныя і інтэнсіўна выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
Літаратура
рэдагаваць- Каропа Г. Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с.