Манархія
Мана́рхія (па-грэцку: μοναρχία — «адзінаўладзьдзе») — 1) форма кіраваньня, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада прыналежыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імпэратару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру…) і звычайна перадаецца па спадчыне.
Формы кіраваньня й палітычныя рэжымы |
---|
|
рэдаг. |
Манархія — 2) гэта форма дзяржаўнага кіраваньня, у якой крыніцай улады зьяўляецца Бог (самадзяржаўе) або сам носьбіт дзяржаўнай улады (самаўладзтва), а падставай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадзтве і традыцыя, у сілу чаго ўлада спадчынная і неадрыньваная. (Таксама манархія, адна з найстаражытных формаў кіраваньня.)
Выгляды манархій Рэдагаваць
- Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархіі ўрад або іншыя органы ўлады адказныя толькі перад манархам як главой дзяржавы, а парлямэнт у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або зьяўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.).
- Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчая ўлада прыналежыць парлямэнту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў двух формах: дуалістычная манархія і парлямэнтарная манархія.
- Дуалістычная манархія (па-лацінску: Dualis — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу.
- Парлямэнтарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парлямэнтарнай манархіі ўрад адказна перад парлямэнтам, якому прыналежыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы.
- Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада прыналежыць главе царквы або рэлігійнаму лідэру.
Манархічныя дзяржавы сучаснасьці Рэдагаваць
У сьпісах прадстаўленыя манархіі на 30 траўня 2008 году. Асобным сьпісам прадстаўленыя дамініёны — манархіі — былыя ангельскія калёніі, у якіх галавой дзяржавы зьяўляецца каралева (кароль) Вялікабрытаніі.
Эўропа Рэдагаваць
- Андора
- Бэльгія
- Ватыкан (выбарная тэакратычная абсалютная)
- Вялікабрытанія
- Гішпанія
- Данія
- Ліхтэнштайн
- Люксэмбург
- Манака
- Нідэрлянды
- Нарвэгія
- Швэцыя
Азія Рэдагаваць
- Аман
- Бахрэйн
- Брунэй
- Бутан
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (фэдэрацыя манархій)
- Камбоджа
- Катар
- Кувэйт
- Малайзія (выбарная)
- Саудаўская Арабія
- Тайлянд
- Японія
- Ярданія
Афрыка Рэдагаваць
Акіянія Рэдагаваць
Дамініёны Рэдагаваць
У дамініёнах, або каралеўствах Садружнасьці, главой зьяўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генэрал-губэрнатарам.
Амэрыка Рэдагаваць
- Антыгуа і Барбуда
- Багамы
- Барбадас
- Бэліз
- Грэнада
- Канада
- Сьвятая Люсія
- Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
- Сьвяты Кітс і Нэвіс
- Ямайка