Кароль

манаршы тытул
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кароль (неадназначнасьць), Каралева (неадназначнасьць).

Каро́ль (па-лацінску: rex) — чалавек, які займае наівышэйшую пасаду ў краіне з манархічнай уладай. Гэты тытул пачаткова адносіўся да франскіх уладароў з дынастыі Каралінгаў, потым распаўсюдзіўся на ўсіх каранаваных асоб. Пазьней наданьне каралеўскага тытула было дазволена надаваць толькі рымскаму папу ці арцыбіскупу.

У наш час каралі звычайна выконваюць толькі рэпрэзэнтацыйныя функцыі ў краіне і зьяўляюцца толькі сымбалем шматгадовых традыцыяў, напрыклад у Вялікабрытаніі. Але існуюць выключэньні: Марока, дзе кароль мае абсалютную ўладу.

Слова кароль ужываецца таксама для вызначэньня асобы з выдатнымі здольнасьцямі, ці выдатных асобаў сярод якіх-небудзь грамадзкіх груп (напрыклад Элвіса Прэсьлі называюць каралём рок-н-ролу).