Патрыярхат

родавая арганізацыя першабытнаабшыннага ладу, якой уласьціва вяршэнства мужчыны ў грамадзкай вытворчасьці і грамадзкім жыцьці

Патрыярхат (грэц. πατήρ + ἀρχή — бацька + улада) — родавая арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, якой уласьціва вяршэнства мужчыны (бацькі) ў грамадзкай вытворчасьці і грамадзкім жыцьці.

Формы дзяржавы
Палітычныя рэжымы
Імітацыйная · Лібэральная · Прадстаўнічая · Прамая
Карпаратыўны · Дататалітарны · Посткаляніяльны
Формы дзяржаўнага ладу
Формы дзяржаўнага кіраваньня
Абсалютная · Саслоўна-прадстаўнічая · Канстытуцыйная · Дуалістычная · Фэадалізм · з рэспубліканскімі элемэнтамі · Ангельскі абсалютызм
Парлямэнцкая · Прэзыдэнцкая · Зьмяшаная · Супэрпрэзыдэнцкая · Савецкая · Дырэкторыя · Тэакратычныя
рэд · пр · разм

Прадугледжвае адлік роднасьці па бацькоўскай лініі і прыход жанчыны (жонкі) ў сям’ю родавай абшчыны. Віды: раньні — заснаваны на парнай сям’і; позьні — у выглядзе аднашлюбнай сям’і. Прыхільнікамі першапачатковай патрыярхальнасьці грамадзтва ў Старажытнасьці былі грэцкія філёзафы Плятон і Арыстотэль. У Сярэднявеччы такі погляд быў паноўным. У 19-м стагодзьдзі яго бараніў ангельскі антраполяг Генры Мэйн(en) (Мэн). На землях Беларусі ў паселішчах бронзавага веку на Падзьвіньні выявілі скульптуры і графічныя выявы мужчынскіх духаў, што ёсьць адзнакай большай значнасьці мужчынаў у веравызнаньні. У супольных могілках сярэднедняпроўскай культуры пахаваньні мужчынаў часьцей займалі сярэдзіннае месца[1].

У хрысьціянстве

рэдагаваць
 
Копцкі патрыярхат у Ерусаліме (Ізраіль, 2018 г.)

У хрысьціянстве патрыярхат — кіраваная патрыярхам царква ў сукупнасьці яе веравучэньня і культу, паданьня і звычаяў, герархіі кіраваньня[1].

  1. ^ а б Патрыярхат // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 183. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Патрыярхатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў