Ангельскі абсалютызм
Анге́льскі абсалюты́зм — асобы від абсалютызму, які ўзьнік у XIII стагодзьдзі ўва Ангельшчыне[1][2].
Ангельскі абсалютызм меў свае асаблівасьці, дзякуючы чаму атрымаў у літаратуры назву «незавершанага». Незавершанасьць абсалютызму азначала захаваньне палітычных інстытутаў, уласьцівых саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Разам з моцнай каралеўскай уладай у Ангельшчыны працягваў існаваць парлямэнт[1][2].
Перадумовы
рэдагавацьДа сярэдзіны XIII стагодзьдзя абвастрыліся супярэчнасьці паміж каралём і баронамі.
Сярод баронаў фармуецца апазыцыя пад кіраўніцтвам Сымона дэ Манфора. Апазыцыя выступала за абмежаваньне каралеўскае улады й кіраваньне караля сумесна з баронамі.
Сымон дэ Манфор зьяўляўся ініцыятарам стварэньня спэцыяльнага органа парлямэнта, у які ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў.
У 1295 годзе быў скліканы парлямэнт. Першапачаткова ўсе дэпутаты засядалі разам, затым кароль падзяліў іх на дзьве палаты[1].
- верхняя (палата лордаў) — вышэйшы орган ангельскага парлямэнта; у яе ўваходзілі:
- прадстаўнікі вышэйшага духавенства;
- буйное дваранства (арыстакраты).
- ніжняя (палата грамадаў):
- фармавалася на аснове выбараў па два прадстаўнікі ад места й два ад графства.
Паўнамоцтвы парлямэнта
рэдагавацьАсаблівасьці ангельскага абсалютызму
рэдагавацьЗ прычыны хуткіх тэмпаў разьвіцьця фэўдальных адносін зьявілася новае дваранства — джэнтры. Ува адрозьненьне ад старога дваранства новае дваранства выкарыстоўвала таварна-грашовыя адносіны для свайго ўзбагачэньня[1].
Зьвяз паміж джэнтры й буржуазіяй дазволіў парлямэнту й мясцоваму самакіраваньню захаваць сваё значэньне[3].
Аднак рэальная ўлада ў гэты пэрыяд засяродзілася ў рукох манарха, які ажыцьцяўляў яе праз падначаленыя непасрэдна яму органы выканаўчай і судовай улады. Сюды ўваходзілі Таемная рада у складзе лорда-канцлера, лорда-скарбніка, лорда-адмірала й іншых, які ажыцьцяўляў непасрэднае кіраваньне, і надзвычайныя судовыя органы — «Зорная палата» й Высокая камісія[3].
Склад
рэдагавацьСклад: ня толькі прадстаўнікі саслоўя дваранства, але таксама тыя гараджане, якія купілі дваранскі тытул.
Незавершаны характар — асаблівасьць ангельскага абсалютызму. Незавершанасьць абсалютызму заключаецца ў тым, што працягваў дзейнічаць парлямэнт, які з фэўдальнага органа саслоўнага прадстаўніцтва ператвараецца ў антыфэўдальны орган[1][2].
Іншыя асаблівасьці
рэдагавацьДля ангельскага абсалютызму характэрны таксама й іншыя асаблівасьці[4]:
- манарх абавязаны падпарадкоўвацца чароўным законам і выконваць сьвецкія законы Каралеўства;
- кароль — складовая частка парлямэнта й дзейнічае зь ім сумесна, толькі ў парлямэнце ўлада манарха становіцца абсалютнай;
- кароль не кіраваў арміяй, для кіраваньня краінай не ствараўся разгалінаваны бюракратычны апарат;
- мясцовае самакіраваньне працягвала гуляць значную ролю ў вырашэньні важных пытаньняў.
Наступствы зьвяза гараджан і джэнтры
рэдагаваць- кароль быў ня мог разагнаць гэты орган, ажыцьцяўляць кіраваньне безь яго;
- адсутнічала пастаянная армія;
- адсутнічаў чыноўніцкі бюракратычны апарат;
- на месцах дзейнічалі органы мясцовага самакіраваньня.