Анархізм

палітычная філязофія

Анархі́зм — грамадзка-палітычны рух, згодна зь якім грамадзтва можа і павінна быць арганізавана без удзелу дзяржавы як органа прымусу[1]. Анархізм прапаноўвае замяніць супрацоўніцтвам індывідаў уладу, існуючую за рахунак прыгнечаньня адных іншымі і дзякуючы прывілеям адных у дачыненьні да іншых. Гэта азначае, што, па перакананьні анархістаў, грамадзкія сыстэмы і інстытуты павінны засноўвацца на зацікаўленасьці і самахотнай згодзе кожнага іх удзельніка, а ўлада павінна быць ліквідаваная як такая ў усіх яе праявах. Як антыдагматычная філязофія, анархізм абапіраецца на некалькі плыняў. Анархізм не прапаноўвае фіксаваную дактрыны аднаго канкрэтнага сьветапогляду[2]. Існуюць шмат тыпаў і традыцыяў анархізму, але ня ўсе зь якіх зьяўляюцца ўзаемавыключальнымі[3]. Анархісцкія школы могуць прынцыпова адрозьнівацца адна ад адной, падтрымліваючы пачынаючы ад крайняга індывідуалізму да поўнага калектывізму[4]. Анархізм часьцяком прылічваецца да леварадыкальнае ідэалёгіі[5].

Гісторыя анархізму ўзыходзіць да дагістарычных часоў, калі некаторыя людзі жылі ў анархічных грамадзтвах задоўга да стварэньня фармальных дзяржаваў ці імпэрый. З узрастаньнем арганізаваных іерархічных структур скептыцызм у дачыненьні да ўлады таксама ўздужаў, але толькі ў 19 стагодзьдзі паўстаў невялікі палітычны рух. У другой палове 19-га і першых дзесяцігодзьдзях 20-га стагодзьдзя анархістычны рух квітнеў у большасьці частак сьвету і згуляў значную ролю ў змаганьні працоўных за вызваленьне. У гэты пэрыяд сфармаваліся розныя анархістычныя школы думкі. Анархісты ўзялі ўдзел у некалькіх рэвалюцыях, у першую чаргу ў грамадзянскай вайне ў Гішпаніі (Рэвалюцыйная Каталёнія), канец якой адзначыў канец клясычнай эпохі анархізму. У апошнія дзесяцігодзьдзі 20-га стагодзьдзя і ў 21-е стагодзьдзе анархічны рух ізноў адрадзіўся.

Анархізм выкарыстоўвае розныя тактыкі для дасягненьня сваіх ідэалягічных мэт, якія можна шырока падзяліць на рэвалюцыйныя і эвалюцыйныя тактыкі. Паміж гэтымі двума паняткамі існуе значнае супадзеньне, якое носіць чыста апісальны характар. Анархічная думка, крытыка і практыка адыгралі сваю ролю ў розных сфэрах грамадзтва. Крытыка анархізму галоўным чынам засяроджана на сьцьвярджэньнях, што ён унутрана непасьлядоўны, жорсткі і утапічны.

Анархізм як масавы грамадзкі рух рэгулярна мае ваганьні ў папулярнасьці. Цэнтральная тэндэнцыя анархізму як сацыяльнага руху была прадстаўлена анарха-камунізмам і анарха-сындыкалізмам. Шмат якія анархісты выступаюць супраць усякіх формаў агрэсіі, падтрымліваючы самаабарону або прынцып безнасільля (анарха-пацыфізм)[6], у той час як іншыя падтрымліваюць выкарыстаньне некаторых мераў прымусу, у тым ліку гвалтоўнае рэвалюцыі і прапаганды справай, на шляху да анархічнага грамадзтва[7].

Этымалёгія, тэрміналёгія і вызначэньне

рэдагаваць

Этымалягічнае паходжаньне анархізму адбываецца ад старажытнагрэцкага anarkhіa, што азначае «без уладніка», які складаецца з прыстаўкі an- (г. зн. «без») і словы arkhos (г. зн. «лідар» ці «уладнік»). Суфікс -ізм пазначае ідэалягічнае цячэнне, што спрыяе анархіі [8] [9]. Розныя фракцыі ў Францускай рэвалюцыі звалі сваіх супернікаў анархістамі, хоць нешматлікія з такіх абвінавачаных падзялялі многія пагляды з пазьнейшымі анархістамі. Многія рэвалюцыянеры XІX стагодзьдзя, такія як Ўільям Годвін (1756—1836) і Вільгельм Вейтлінг (1808—1871), будуць рабіць свой унёсак у анархічныя дактрыны наступнага пакаленьня, але яны не ужывалі анархізм у апісаньні сябе ці сваіх перакананьняў [10].

Першым палітычным філёзафам, які назваў сябе анархістам, быў П’ер-Жазэф Прудон (1809—1865), які адзначыў фармальнае народжаньне анархізму ў сярэдзіне 19 стагодзьдзі. З 1890-х гадоў [11] і дагэтуль шырока пашырана выкарыстаньне тэрмінаў лібэртарыянства і анархізм як сынонімаў [12]. У той жа час многія скарыстаюць лібэртарыянства толькі для пазначэньня філязофіі індывідуалісцкага вольнага рынку ці анарха-капіталізму, спасылаючыся на яго як на лібэртарыянскі анархізм [13].

Хоць панятак лібэртарыянства быў у значнай ступені сінонімам анархізму, яго значэнне апошнім часам было пашырана прыняццем ідэалагічна разнастайных груп, улучаючы «Новых левых», лібэртарыянскіх марксістаў, а таксама зацятых лібэралаў (у першую чаргу заклапочаных грамадзянскімі свабодамі) [14]. Апроч таго, некаторыя анархісты скарыстаюць лібэртарыянскі сацыялізм [15] [16], каб пазбегнуць негатыўных канатацый анархізму і падкрэсліць яго сувязь з сацыялізмам [14]. Мэцью С. Адамс і Карл Леві пішуць, што анархізм выкарыстоўваецца для «апісання антыаўтарытарнага крыла сацыялістычнага руху» [17]. Аналагічным чынам Ноам Чомскі апісвае анархізм нароўні з лібэртарыянскім марксізмам як «лібэртарыянскае крыло сацыялізму» [15]. Даніэль Герэн пісаў [12]:

Анархізм — гэта сапраўды сінонім сацыялізму. Анархіст — перш за ўсё сацыяліст, мэта якога — выкараніць эксплуатацыю чалавека чалавекам. Анархізм — толькі адно з плыняў сацыялістычнай думкі, таго струменя, галоўнымі складнікамі якога з’яўляюцца клопат пра волю і жаданне скасаваць дзяржава.

Тым часам як апазыцыя дзяржаве займае цэнтральнае месца ў анархісцкай думцы, вызначэньне анархізму — няпростае заданьне, калі сярод навукоўцаў і анархістаў вядзецца шмат дыскусый з гэтае нагоды, а розныя плыні ўспрымаюць анархізм трохі па-рознаму [9]. Такім парадкам, анархізм — гэта сукупнасьць палітычных філязофій, што супрацьстаяць уладзе і іерархічнай арганізацыі (улучаючы капіталізм, нацыяналізм, дзяржаву і усе злучаныя зь імі інстытуты) у вядзеньні ўсіх чалавечых адносін на карысьць грамадзтва, заснаванага на дэцэнтралізацыі, вольнасьці і самахотнае зьяднаньне. Аднак гэта вызначэньне мае тыя ж нястачы, што і вызначэньне, заснаванае на антыаўтарытарызьме (што зьяўляецца апастэрыёрнай высновай), антыэтатызьме (анархізм — гэта значна больш) [18] і этымалёгіі (якое зьяўляецца проста адмаўленьнем уладніка). Тым ня менш, асноўныя элемэнты вызначэньня анархізму складаюцца з імкненьня да грамадзтва без прымусу, адмовы ад дзяржаўнага апарата, вера ў тое, што чалавечая прырода дазваляе людзям існаваць у такім негвалтоўным грамадзтве ці разьвівацца да яго, і прапанова дзеяць так, каб кіравацца ідэала анархіі [18].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Политика: Толковый словарь: Русско-английский. — Москва: «ИНФРА-М», 2001. — С. 17. — ISBN 5-16-000735-0
  2. ^ Marshall, P. Demands The Impossible: A History Of Anarchism. — Oakland, CA: PM Press, 2010. — P. 16. — ISBN 978-1-60486-064-1
  3. ^ Sylvan, R. Anarchism // A Companion to Contemporary Political Philosophy. — Philip: Blackwell Publishing, 1995. — P. 231.
  4. ^ Slevin, C. Anarchism // The Concise Oxford Dictionary of Politics / Ed. Iain McLean and Alistair McMillan. — Oxford University Press, 2003.
  5. ^ Kahn J. Anarchism, the Creed That Won’t Stay Dead; The Spread of World Capitalism Resurrects a Long-Dormant Movement // The New York Times. — 2000.
  6. ^ «Resisting the Nation State, the pacifist and anarchist tradition» by Geoffrey Ostergaard. Ppu.org.uk.
  7. ^ Fowler, R.B. The Anarchist Tradition of Political Thought // The Western Political Quarterly. — 1972. — Vol. 25. — № 4. — P. 743—744.
  8. ^ Bates, D. Anarchism // Political Ideologies / Paul Wetherly (ed.). — Oxford University Press, 2017. — ISBN 978-0-19-872785-9.
  9. ^ а б Long, Roderick T. The Routledge Companion to Social and Political Philosophy / Gaud, Gerald F.; D’Agostino, Fred (eds.). — Routledge, 2013. — ISBN 978-0-415-87456-4.
  10. ^ Joll, J. The Anarchists. — Harvard University Press, 1964. — ISBN 978-0-674-03642-0.
  11. ^ Nettlau, M. A Short History of Anarchism. — Freedom Press, 1996. — ISBN 978-0-900384-89-9.
  12. ^ а б Guérin, Daniel Anarchism: From Theory to Practice. — Monthly Review Press, 1970. — ISBN 9780853451280.
  13. ^ Morris, Christopher W. An Essay on the Modern State. — Cambridge University Press, 2002. — ISBN 978-0-521-52407-0.
  14. ^ а б Marshall, P. Demanding the Impossible: A History of Anarchism. — London: Harper Collins, 1992. — ISBN 978-0-00-217855-6.
  15. ^ а б Chomsky, Noam Chomsky on Anarchism / Pateman, Barry (ed.). — Oakland: AK Press, 2005. — ISBN 978-1-904859-26-0.
  16. ^ Cohn, J. Anarchism // The International Encyclopedia of Revolution and Protest / Ness, Immanuel (ed.). — Oxford: John Wiley & Sons, 2009. — P. 1-11. — ISBN 978-1-4051-9807-3
  17. ^ The Palgrave Handbook of Anarchism / Adams, Matthew S.; Levy, Carl, eds. — Palgrave Macmillan, 2018. — ISBN 978-3-319-75619-6
  18. ^ а б McLaughlin, P. Anarchism and Authority: A Philosophical Introduction to Classical Anarchism. — Aldershot: Ashgate, 2007. — ISBN 978-0-7546-6196-2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць