Мікалай Нікольскі
Мікала́й Міха́йлавіч Ніко́льскі (13 лістапада 1877, Масква — 19 лістапада 1959) — беларусі гісторык, усходазнавец. Акадэмік АН БССР (1931), чалец-карэспандэнт АН СССР (1946). Доктар гістарычных навук (1934). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938).
У 1900 годзе скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. Працаваў у Смаленскім унівэрсытэце, а з 1922 году ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Узначальваў сэктар этнаграфіі і фальклёру Інстытуту гісторыі АН БССР, а ў 1937—1953 гадах дырэктар гэтага інстытуту. Свае працы прысьвяціў пытаньням гісторыі рэлігіі і царквы, Старажытнага ўсходу, этнаграфіі і фальклёру Беларусі. Дасьледаваў менскія старажытнасьці.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМікалай Нікольскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў