Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
(Перанакіравана з «Міністэрства энэргетыкі Беларусі»)
Міністэ́рства энэрге́тыкі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэнэрга Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне энэргазабесьпячэньня. Міністар энэргетыкі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 31 жніўня 2018 году пасаду міністра займае Віктар Каранкевіч.
Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | Мінэнэрга РБ |
---|---|
Папярэднік | Дзяржаўны камітэт па паліву і газіфікацыі |
Дата ўтварэньня | 25 верасьня 1992 (32 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. К. Маркса, д. 14 |
Міністар | Віктар Каранкевіч |
Намесьнікі | Міхаіл Міхадзюк, Вадзім Закрэўскі, Вольга Пруднікава, Сяргей Рэянтовіч[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белдзіпрагаз», «Белэнэргасеткапраект» |
Бюджэт | 1812 млрд рублёў[2] (2009 год; 646 млн $[3]) |
Сайт | minenergo.gov.by |
Колішняя назва | Міністэрства паліва і энэргетыкі (1994—2001) |
Склад
рэдагаваць- Цэнтральны апарат;
- Аб’яднаньні «Белпалівагаз», «Белэнэрга»;
- Прадпрыемствы «БелНДПІэнэргапрам», «Белдзіпрагаз», «БЕЛЦЭІ», «Белэнэргасеткапраект», «Энэргетычная стратэгія», «БелНДІпалівапраект»;
- Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі[4].
Задачы
рэдагаваць- парадкаваньне энэрга- й газазабесьпячэньня;
- стварэньне ўмоваў для вытворчасьці й бясьпечнага выкарыстаньня падпарадкаванымі ўстановамі электрычнай і цеплавой энэргіі, прыроднага і звадкаванага газу, цьвёрдых відаў паліва;
- забесьпячэньне энэргетычнай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі;
- падрыхтоўка прапановаў аб парадкаваньні энэргетыкі супольна зь ведамствамі, падпарадкаванымі ўстановамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску;
- спрыяньне выкананьню плацежных разьлікаў за паліва ды энэргію.
Паўнамоцтвы
рэдагаваць- ухваленьне пастановаў аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні ўстановаў;
- заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
- атрыманьне зьвестак з установаў Статыстычнага камітэту;
- запыт зьвестак ва ўстановах;
- стварэньне нарадаў адмыслоўцаў[5].
Мінуўшчына
рэдагавацьПастановаю ад 25 верасьня 1992 г. №594 урад утварыў замест Дзяржаўнага камітэту па паліву і газіфікацыі Міністэрства энэргетыкі[6]. Паводле Пастановы ад 12 траўня 1994 году № 330 адбылося яго перайменаваньне ў Міністэрства паліва і энэргетыкі[7]. Пастановаю ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 урад ухваліў новую ўставу для перайменаванага назад міністэрства[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва (рас.) Пра міністэрства. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 12 верасьня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 12 верасьня 2010 г.
- ^ Пералік дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Міністэрству. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 верасьня 2010 г.
- ^ Палажэньне аб Міністэрстве энэргетыкі РБ. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 верасьня 2010 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасьня 1992 г. №594 (рас.) Юрыдычны партал «LawBelarus» Праверана 12 верасьня 2010 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 траўня 1994 г. №330 (рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 12 верасьня 2010 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (10 верасьня 2008). Праверана 12 верасьня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Міністэрства энэргетыкі Беларусі(недаступная спасылка)