Кватэра

група жылых і дапаможных памяшканьняў на адным паверсе


Кватэ́ра[1][2][3] (апартамэнты) — група жылых і дапаможных памяшканьняў на адным паверсе, выдзеленыя ў адзіны комплекс для пражываньня пэўнай асобы.

кватэра
жыльлё
Падкляса адчастка будынка, месца жыхарства Рэдагаваць
Частка адШматкватэрны дом Рэдагаваць
Апісана на сайцеhttps://neal.fun/earth-reviews/apartments Рэдагаваць

Беларусь

рэдагаваць
 
Шматкватэрны дом

За савецкім часам непрыватызаваную кватэру дазвалялася толькі абмяняць. Ад жыльлёва-эксплюатацыйных службаў (ЖЭС) залежаў стан шматкватэрных дамоў. 16 красавіка 1992 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Закон «Аб прыватызацыі жыльлёгавага фонду Рэспублікі Беларусь», паводле якога жыхары атрымалі права ўласнасьці на свае кватэры. Паводле Жыльлёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 году, на ўласьніках ляжала ўтрыманьне нерухомай уласнасьці. Пры наяўнасьці права ўласнасьці толькі на 1 кватэру ў шматкватэрным доме ўласьнік вызваляўся ад падатку на нерухомасьць з такога жытла. Пры наяўнасьці больш як адной кватэры ўласьнік вызваляўся ад падатку на нерухомую маёмасьць з кватэры на яго выбар паводле пісьмовай заявы. Падатак на нерухомую маёмасьць у Менску складаў 0,2% ад ацэнкавай цаны паводле Бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі (БТІ), якая была ніжэйшай за рынкавую цану. Па-за сталіцай падатак складаў 0,1% ад ацэнкавай цаны. Квартплата залежала ад ліку прапісаных у кватэры. Без завяшчаньня жытло пераходзіла ў спадчыну бліжэйшым сваякам. Суд мог выселіць наймальніка зь непрыватызаванага жытла, калі той не плаціў за яго ўтрыманьне звыш 6 месяцаў[4].

26 лістапада 2006 г. прэзыдэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых захадах дзяржаўнай абароны дзяцей у недабранадзейных сем’ях», паводле якога мясцовыя ўлады атрымалі паўнамоцтвы часова перасяляць у горшае жытло бацькоў, у якіх адабралі дзяцей. Вызваленае жытло мясцовыя ўлады ўпаўнаважваліся здаваць па найму зь пералічэньнем атрыманых грошай на рахунак дзіцячага дома, каб пакрыць выдаткі на ўтрыманьне такіх дзяцей. На 1 студзеня 2011 году ў Беларусі налічвалася 3960,6 тыс. кватэраў (у сярэднім 2,4 жыхара на кватэру) агульнай плошчай 224,8 млн кв.м (у сярэднім 56,7 кв.м. на кватэру). Прыватызаванымі былі 476,5 тыс. кватэраў (12%). На 2012 г. у Беларусі ва ўласнай маёмасьці жыхароў знаходзілася звыш 85% жытла. Урад Беларусі працягваў ажыцьцяўляць перакрыжаванае субсідаваньне жыльлёвых паслуг[4]. На ліпень 2013 году звыш 55 000 жыхароў Беларусі (5,8% насельніцтва Беларусі) мелі на праве ўласнасьці 2 і больш кватэраў і выплачвалі падатак на нерухомасьць з другой кватэры[5].

25 студзеня 2023 году Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў, што за 2022 год у краіне пабудавалі 49 400 кватэраў агульнай плошчай 4,226 млн кв.м (па 85 кв.м у сярэднім). Пры гэтым 29% (1,222 млн кв.м) плошчы ўзьвялі ў сельскіх паселішчах[6].

Літаратура

рэдагаваць
  • Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
  1. ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. кватэра ж. — квартира // Беларуска-расійскі слоўнік. — факс. выд. — Менск: Народная асьвета, 1993. — ISBN 5-341-00918-5
  2. ^ Мікола Гуткоўскі. квартира — кватэра // Тэрмінолёгія права / рэд. Іван Луцэвіч, Канстанцін Міцкевіч, Язэп Лёсік, Сьцяпан Некрашэвіч, Уладзіслаў Чаржынскі. — Менск: Інбелкульт, 1926. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  3. ^ Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. квартира — кватэра // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  4. ^ а б Выгоды і рызыкі ўласнай кватэры // Зьвязда : газэта. — 19 лютага 2012. — № 82 (27197). — С. 1,2. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Коратка // Зьвязда. — 10 ліпеня 2013. — № 125 (27490). — С. 1.
  6. ^ Амаль 50 тыс. кватэр пабудавана ў Беларусі ў 2022 годзе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 студзеня 2023 г. Архіўная копія ад 25 студзеня 2023 г. Праверана 26 студзеня 2023 г.