Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

беларуская вну

Акадэ́мія кірава́ньня пры прэзыдэ́нце Рэспу́блікі Белару́сь (АКПРБ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі ў галіне кіраваньня, заснаваная ў студзені 1991 году ў Менску на аснове скасаванага Міжгаліновага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў. Зь лютага 1992 г. галоўны корпус месьціцца па вул. Маскоўская, д. 17. Са сьнежня 2004 г. другі корпус — па вул. К.Маркса, д. 22. На 2015 г. навучэнцаў разьмяшчалі ў 3 гуртажытках на 916 месцаў: № 1 (вул. К.Маркса, д. 22а); № 2 (вул. Сурганава, д. 47, корп. 4); № 3 (вул. Шчорса, д. 5). Спартовы комплекс (вул. Шчорса, д. 5а) улучаў баскетбольна-валейбольную пляцоўку, басэйн, залю аэробікі і трэнажорную залю на 124 месцы агулам. Бібліятэка налічвала 274 тыс. кніг і 35 тыс. пэрыёдыкі, мела студэнцкую чытальню на 40 месцаў.

Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Фантан перад галоўным корпусам (чэрвень 2010 г.)
Фантан перад галоўным корпусам (чэрвень 2010 г.)
Дэвіз па-беларуску Веды для эфэктыўнага кіраваньня
Заснаваны 29 студзеня 1991 (33 гады таму)
Тып дзяржаўны
Рэктар Ігар Бузоўскі
Колькасьць пэрсаналу 350 (2015)
Колькасьць студэнтаў 9000
Колькасьць асьпірантаў 150 (2009)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°53′12″ пн. ш. 27°32′20″ у. д. / 53.88667° пн. ш. 27.53889° у. д. / 53.88667; 27.53889Каардынаты: 53°53′12″ пн. ш. 27°32′20″ у. д. / 53.88667° пн. ш. 27.53889° у. д. / 53.88667; 27.53889
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (да 23 лістапада 1994 г.), Акадэмія кіраваньня пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь (да 26 чэрвеня 1995 г.)[1]
Колеры сіні, залаты
Знаходзіцца ў складзе Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.pac.by
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь на мапе Беларусі
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

Навучаньне і дасьледаваньні

рэдагаваць

Акадэмія кіраваньня ажыцьцяўляе дзённае і завочнае навучаньне. На 2020 г. улучала 2 інстытуты і 17 катэдраў. Інстытут кіраўніцкіх кадраў меў 3 факультэты і вёў навучаньне мэнэджараў, эканамістаў і юрыстаў на ступенях бакаляўра (4 гады) і магістра (год). Інстытут дзяржаўнай службы меў 2 факультэты і рыхтаваў дзяржаўных кіраўнікоў (год) пасьля бакаляўрыяту. З 1992 г. у асьпірантуры (3 гады) ажыцьцяўляецца падрыхтоўка да абароны дысэртацыяў[2] на навуковыя званьні кандыдатаў палітычных і эканамічных навук. З 1993 г. у дактарантуры — на званьне доктара эканамічных навук.

Мінуўшчына

рэдагаваць

29 студзеня 1991 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 33 ухваліў стварэньне Акадэміі кіраваньня на аснове зачыненага Міжгаліновага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных кадраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі[3]. 2 красавіка стварылі бібліятэку. У чэрвені 1992 г. адбыўся першы выпуск слухачоў. У 1996 г. стварылі Інстытут вышэйшых кіраўніцкіх кадраў (ІКК; 3 факультэты: 1. кіраваньня, 2. інавацыйнай падрыхтоўкі, 3. даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі). 14 верасьня 2000 г. заснавалі Інстытут дзяржаўнай службы (ІДС; 2 факультэты: 1. падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі, 2. павышэньня кваліфікацыі) і Навукова-дасьледніцкі інстытут тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня (НДІ ТПДК; 4 цэнтры: 1. дасьледаваньня дзяржаўнага кіраваньня, 2. дасьледаваньня дзяржаўнай кадравай палітыкі, 3. навукова-мэтадычнага суправаджэньня АІС «Рэзэрв», 4. адукацыйных тэхналёгіяў). У жніўні 2001 г. выйшаў 1-ы нумар часопіса «Праблемы кіраваньня».

26 ліпеня 2004 г. А.Лукашэнка Ўказам № 354 прызначыў Акадэмію ў якасьці асноўнай ВНУ для падрыхтоўкі чыноўнікаў паводле дзяржаўнага заказу, які меў узгадняцца з Адміністрацыяй прэзыдэнта[4]. 2 чэрвеня 2009 г. А.Лукашэнка Ўказам № 275 абавязаў дзяржаўныя ўстановы штогод да 1 кастрычніка падаваць прапановы ў Акадэмію аб навучаньні ідэолягаў і кожныя 3 гады — аб навучаньні кіраўнікоў. Таксама дзяржаўныя ўстановы мелі спрыяць практыцы і стажыроўкам навучэнцаў і выкладнікаў Акадэміі[5].

  1. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 1995 г. № 231 // Прававая бібліятэка, кастрычнік 2008 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Акадэмія кіраваньня // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 180. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  3. ^ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 1991 г. № 33 (рас.)  Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  4. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2004 г. № 354 (рас.) // Прававая бібліятэка, кастрычнік 2008 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  5. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 33 (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 верасьня 2011 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  6. ^ Вячаслаў Будкевіч. Памёр рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Анатоль Маразевіч // БелаПАН, 10 лістапада 2014 г. Праверана 30 ліпеня 2015 г.
  7. ^ Наталья Костюкевич (22 мая 2018) "Ждет интересная работа". Чем займутся бывшие ректоры ведущих вузов, которых сменил Лукашенко (рас.). TUT.BY. Архіўная копія ад 2018-05-22 г.
  8. ^ Вячаслаў Даніловіч прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. zviazda.by (21 верасьня 2020).
  9. ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 29 марта 2024 г. № 115 Об освобождении от должностей
  10. ^ Лукашенко потребовал принимать в Академию управления «кого надо» (рас.) Reform.by(be)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць