Хмызьняк

форма росту расьлінаў
(Перанакіравана з «Куст»)

Хмызьня́к (Кустоўе) — форма жыцьця расьлінаў, шматгадовыя дравяністыя расьліны вышынёй 0,8—6 мэтраў, якія ня маюць у дарослым стане галоўнага ствала. Працягласьць жыцьця хмызьняку складае 10—20 гадоў.

Бэз

Часьцей за ўсё хмызьняк разьмешчаны на мяжы лясоў (хмызьняковы стэп, лесатундра). У лясах звычайна ўтварае падлесак.

Пэўныя віды маюць важнае сельскагаспадарчае значэньне, напрыклад, парэчкі, агрэст і іншыя.