Даходны дом
Дахо́дны, або Прыбытко́вы дом — гарадзкі шматкватэрны дом, прызначаны для здачы кватэраў у наём. У Эўропе зьявіліся ў 1830—40-я гады, у пачатку XX стагодзьдзя — адзін з асноўных тыпаў жыльля месьцічаў. У Беларусі існавалі з 1870-х да ўсталяваньня савецкай улады. У пачатку XX ст. будаваліся 3—5 павярховыя даходныя дамы сэкцыйнага (найбольш пашыраныя), калідорнага, галерэйнага й мяшанага тыпаў. На 1-м паверсе даходных дамоў былі гандлёвыя ўстановы. Іхная архітэктура часьцей мела эклектычны характар[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 С.70