Бульвар
Бульва́р (па-француску: boulevard, ад па-нідэрляндзку: bolwerk — «абарончы мур») — паласа дрэвавых або кустовых насаджэньняў уздоўж гарадзкіх вуліцаў, праспэктаў і набярэжных. Як форма зялёных насаджэньняў бульвары зьявіліся ў гарадах Заходняй Эўропы ў XVII—XVIII стагодзьдзях. Прызначаюцца для дэкаратыўнага ўпрыгожваньня вуліцаў і паляпшэньня іх санітарна-гігіенічнага стану, аховы будынкаў ад пылу, газу і шуму, рэгуляваньня руху транспарту і пешаходаў. Ствараюцца пераважна ў буйных гарадах і прамысловых цэнтрах.
Бываюць бульвары закрытыя (для транспартных патокаў) і адкрытыя (для пешаходаў), разьмяшчаюцца абапал ці на адным (пры недастатковай шырыні) баку вуліцы. Для стварэньня бульвараў выкарыстоўваюцца прысадныя і групавыя пасадкі дрэваў, жывыя агароджы, кусты і кветнікі. Найбольш прыдатныя для бульвараў газаўстойлівыя, са шчыльнай кронай дрэвавыя і кустовыя расьліны (каштан, ліпа, бяроза бародаўчатая, ільм шурпаты, акацыя жоўтая).
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4