Халера

інфэкцыйная хвароба

Халера (па-лацінску: cholera) — вострая кішачная антрапанозная інфэкцыя, якую выклікаюць бактэрыі віду Vibrio cholerae. Характарызуецца фэкальна-аральным мэханізмам заражэньня, паражэньнем тонкай кішкі, вадзяністай дыярэяй (паносам), ванітамі, хуткай стратаю арганізмам вадкасьці і электралітаў з разьвіцьцём абязводжаньня нават да гіпавалемічнага шоку і сьмерці. Распаўсюджваецца, як правіла, у форме эпідэміяў. Эндэмічныя агмені разьмяшчаюцца ў Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы й Індыі.

Халерны вібрыён пад мікраскопам

Першасная апрацоўка праводзіцца растворам для пераральнай рэгідратацыі (СПР), але калі гэта не дапускаецца ці не забясьпечвае досыць хуткае лячэньне, выкарыстоўваюць нутравенныя вадкасьці. Антыбіётыкі ёсьць карыснымі для пацыентаў зь цяжкой стадыяй захворваньня, каб скараціць працягласьць і цяжар хваробы. На халеру хварэюць 3—5 мільёнаў чалавек, і яна выклікае 100—130 тысячаў сьмерцяў чалавека ў год па стане на 2010 год. Халера была адной з самых раньніх інфэкцый, якія пачалі вывучацца эпідэміялягічнымі мэтадамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць