Шкарлятына — інфэкцыйная хвароба, выкліканая звычайна бэта-гемалітным стрэптакокам групы А (Streptococcus pyogenes). Выяўляецца дробнакропкавым сыпам, ліхаманкай, агульнай інтаксікацыяй, ангінай. Заражэньне адбываецца ад хворых паветрана-кропельным шляхам (пры кашлю, чханьне, размове), а таксама праз прадметы ўжытку (посуд, цацкі, бялізну). Асабліва небясьпечныя хворыя як крыніцы інфэкцыі ў першыя дні хваробы.

Шкарлятына