Вуліца Янкі Купалы (Менск)
Каардынаты: 53°54′15″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.9043° пн. ш. 27.566328° у. д.
Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў цэнтры Менску. Названая ў 1945 годзе[1] ў гонар Янкі Купалы — клясыка беларускае літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.[2]
Янкі Купалы | |
Від на пачатак вуліцы ад перакрыжаваньня зь Першамайскай | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раёны гораду | |
Былыя назвы | Плаўская, Траецкая, Ягораўская, Паліцэйская, Траецка-Паліцэйская, Садовая, Садова-Набярэжная, Пралетарская, Артылерыйская |
Даўжыня | 1580 м |
Аўтобусныя маршруты | 24, 57, 177э |
Тралейбусныя маршруты | 12, 29, 40 |
Паштовыя індэксы | 220029, 220030 |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Янкі Купалы ў Вікісховішчы |
Пачынаецца ад вуліцы Першамайскай і ідзе ўздоўж правага берагу ракі Сьвіслач па мяжы Ленінскага і Партызанскага раёнаў, перасякае праспэкт Незалежнасьці і адтуль праходзіць да перакрыжаваньня з вуліцай Багдановіча па тэрыторыі Цэнтральнага раёну. Таксама перасякаецца з вуліцамі Маркса, Кірава, Інтэрнацыянальнай і Куйбышава. Цяперашняя даўжыня — 1580 м. На вуліцы знаходзяцца Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны цырк, гарадзкі шпіталь №2, Нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа», Дом вэтэранаў, рэстараны «Журавінка» і «Пікавая дама», прадуктовыя і гаспадарчыя крамы.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя збудаваньні на месцы вуліцы зьявіліся ў XII—XIII стагодзьдзях[2]. З 1866 па 1919 год частка цяперашняй вуліцы мела назву Паліцэйская. Гэтую назву вуліца атрымала ад драўлянага доміка, у якім жылі першыя менскія паліцмайстары. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя дом струхнеў і яго аддалі пад багадзельню, а назва вуліцы засталася. Частка вуліцы ў Траецкім прадмесьці да 1866 году называлася Ягораўскай, пасьля — Паліцэйскай, ці Траецка-Паліцэйскай. Вуліца Садовая (існавала на месцы парку Я.Купалы) разьмяшчалася насупраць Гарадскога саду, а Садова-Набярэжная — на беразе Сьвіслачы.[3]
Пасьля рэвалюцыі вуліца мела назву Пралетарскай. На гарадзкой мапе 1934 году вуліца Пралетарская цягнулася ад Сьвіслачы праз Савецкую і да вуліцы Маркса. Ад Маркса ж і да Першамайскай вуліца мела назву Пралетарская—Набярэжная.[4]
Падчас нацысцкае акупацыі вуліца называлася Артылерыйская.[5]
Забудова
рэдагавацьЯк і ў іншых вуліцаў, што ідуць уздоўж ракі (напрыклад, вуліца Пуліхава), забудова вуліцы адметная тым, што прывязаныя да яе будынкі разьмяшчаюцца амаль выключна па левым баку: цотны нумар з адрасам па вуліцы Купалы мае толькі музэй вялікага Песьняра, чыім імём названая вуліца.[6]
Па цотным баку | |||||
№ 4 | Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. Адзіны будынак на правым, усходнім баку вуліцы, адрас якога прывязаны да вуліцы Янкі Купалы.[7] Пабудаваны ў 1959 годзе прыблізна на месцы, дзе стаяў дом, у якім у 1927—1941 гадох жыў Янка Купала і які быў спалены ў першыя дні бамбардзіровак гораду ў чэрвені 1941 году. Аўтары праекту будынку — архітэктары І. Валадзько і В. Воўчак.[8] | ||||
Па няцотным баку | |||||
№ 5 | Першы будынак на левым, заходнім баку вуліцы. Двухпавярховы дом. Т.зв. «асабняк Амінэты Афлі».[9] | ||||
№ 7 | Дзевяціпавярховы, пяціпад’ездны, 113-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 9334 кв.м. Пабудаваны ў 1969 годзе. У будынку разьмяшчаюцца офіс сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства «Бэкер і К»[10] і мэдыцынскі цэнтар «Віта-Арт».[11] | ||||
№ 9 | Пяціпавярховы, Г-падобны, чатырохпад’ездны, 52-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4952 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Кірава, 51. Пабудаваны ў 1956 годзе.[12] Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.[13] У будынку разьмяшчаецца Менскі гарадзкі цэнтар здароўя.[14] Усе дрэвы ў двары дому вырасьціў камсамолец 1920-х гадоў, удзельнік Сталінградзкае бітвы А. Аліпаў (аб гэтым кажа памятная шыльда ў двары дому). | ||||
№ 11 | Сяміпавярховы, чатырохпад’ездны, 102-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5482 кв.м. Пабудаваны ў 1959 годзе. У гэтым доме жыла сястра Янкі Купалы Леакадзія Раманоўская. | ||||
№ 13 | Шасьціпавярховы, Г-падобны, трохпад’ездны, 56-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4946 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Маркса, 50. Пабудаваны ў 1957 годзе. | ||||
№ 15 | Пяціпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 51-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5079 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Маркса, 45. Пабудаваны ў 1958 годзе. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Аўтар праекту — М. Баршч.[13] | ||||
№ 17 | Дзевяціпавярховы жылы дом. Мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці, 30. Пабудаваны ў 1958 годзе. У будынку разьмяшчаюцца Беларускі саюз музычных дзеячоў,[15] праектна-вышукальнае камунальнае прадпрыемства «Земпраект»,[16] рэстаран «Пікавая дама»,[17] кавярня-бар «Плёткі»,[18] агенцтва нерухомасьці «Сыльван».[19] | ||||
№ 19 | Васьміпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 133-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2204 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці, 29. Пабудаваны ў 1957—1958 гг. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Аўтар праекту — М. Баршч.[13] У будынку разьмяшчаюцца абутковая крама «Тандэм»,[20] крама адзеньня «Сэзоны»,[21] прадуктовая крама «Купалінка». | ||||
№ 21 | Трохпавярховы офісны будынак, які належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Афіцыйная назва — Рэспубліканскі палац культуры вэтэранаў. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканская і гарадзкая арганізацыі вэтэранаў, Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане,[22] рэдакцыя газэты «Товарищ»,[23] турыстычныя агенцтвы «Бонус Трэвэл»[24] і «Чайна Камфорт Трэвэл».[25] | ||||
№ 23 | Пяціпавярховы, чатырохпад’ездны, Г-падобны, 67-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1329 кв.м. Мае падвойную нумэрацыю — вул. Інтэрнацыянальная, 42. Пабудаваны ў 1959 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаюцца служба псыхалягічнае дыягностыкі цэнтральнае вайскова-мэдычнае камісіі МУС Беларусі,[26] прадстаўніцтва авіякампаніі «S7 (Сыбір)»,[27] кампанія «АэраБелСэрвіс»,[28] кавярня-бар «Радзівіл»[29], вясельны салён «Be Happy»[30]. | ||||
№ 25 | Двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца рэстаран «Журавінка»[31] і казіно «Juravinka Princess Casino».[32] | ||||
№ 27 | Двухпавярховы будынак, у якім разьмяшчаецца нацыянальны выставачны цэнтар «Белэкспа».[33] | ||||
Побач з будынкам у двух часовых тэнтавых пабудовах па тым жа адрасе разьмяшчаецца кірмаш «Сьвет кнігаў».[34] | |||||
№ 29 | Пяціпавярховы будынак у форме перагарнутай лічбы «7». У будынку да 2012 году разьмяшчаўся другі гарадзкі клінічны шпіталь. Плянуецца знос будынку для пабудовы ў межах вуліцаў Купалы, Багдановіча і ракі Сьвіслач шматфункцыянальнага цэнтру, які аб’яднае ў сабе гатэль, канфэрэнц-залі, рэстараны і інш. Замест інвэстара з Аману, які адмовіўся ад рэалізацыі праекту, фінансаваць будаўніцтва будзе інвэстар з ААЭ.[35] |
Паркі
рэдагавацьВуліца ідзе ўздоўж шэрагу найвялікшых і найпрыгажэйшых паркаў і сквэраў цэнтру беларускае сталіцы:
- дзіцячы парк імя Горкага (ад вуліцы Першамайскай да вуліцы Маркса)
- парк імя Янкі Купалы (ад праспэкту Незалежнасьці да Інтэрнацыянальнае вуліцы і ракі Сьвіслач)
- Піянэрскі сквэр (ад ракі й да перакрыжаваньня з вуліцай Куйбышава)
- Алея сяброўства народаў (разьмяшчаецца насупраць Піянэрскага сквэру па заходнім баку вуліцы; дрэвы на алеі былі пасаджаныя ў 1960—1970-я гады вядомымі савецкімі ваеначальнікамі, дзяржаўнымі дзеячамі, дэлегацыямі працоўных рэспублікаў былога СССР)
- сквэр Траецкая горка (ад вуліцы Куйбышава і да вуліцы Багдановіча)
Масты
рэдагаваць-
Мост па Першамайскай вуліцы — пачатак вуліцы Купалы
-
Мост ад перакрыжаваньня вуліцаў Маркса і Купалы ў дзіцячы парк імя Горкага
-
Мост па вуліцы Купалы паміж паркам імя Купалы і Піянэрскім сквэрам
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Па іншых зьвестках — у 1948 г. (Вячаслаў Бандарэнка // Пасьля вайны // «менск стары і новы»)
- ^ а б И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Артыкул «Вуліца Янкі Купалы» // Менск: энцыкляпэдычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданьне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 211. — 467 с.
- ^ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Плян Менску 1934 г. karty.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Плян Менску 1941 г. Библиотека минчанина Праверана 30 жніўня 2013 г.
- ^ Два, акрамя музэю, будынкі пра правым баку вуліцы — Беларускі дзяржаўны цырк і Тэатар опэры і балету — прывязаныя, адпаведна, да праспэкту Незалежнасьці й плошчы Парыскае Камуны.
- ^ Па цотным баку вуліцы таксама знаходзяцца Менскі
- ^ Менскі парк імя Янкі Купалы Менскі дзяржаўны каледж электронікі Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Особняк Ахмеда Офли Менск стары і новы Праверана 7 кастрычніка 2013 г.
- ^ «Беккер и Ко» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ ТАА «Віта-Арт» (зьвесткі аб кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ На шыльдзе аб прыналежнасьці дому да сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў пазначаны 1950 год.
- ^ а б в Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь/склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл.
- ^ Менскі гарадзкі цэнтар здароўя (сайт установы) Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Беларускі саюз музычных дзеячоў (зьвесткі аб грамадзкім аб'яднаньні) ngo.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ УП «Земпраект» (зьвесткі аб прадпрыемстве) Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Рэстаран «Пікавая дама» (старонка рэстарану) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Кавярня-бар «Плёткі» (старонка кавярні) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Агенцтва нерухомасьці «Сыльван» (сайт агенцтва) Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Крама «Тандэм» (зьвесткі аб краме) vitrini.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Крама «Сэзоны» (зьвесткі аб краме) mixtura.org Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане (сайт арганізацыі) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Газэта «Товарищ» (сайт газэты) Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ «Бонус Трэвэл» (сайт агенцтва) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ «Чайна Камфорт Трэвэл» (сайт агенцтва) narod.ru Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Служба псыхалягічнае дыягностыкі (зьвесткі аб установе) healthcare.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Прадстаўніцтва авіякампаніі «Сыбір» (зьвесткі аб прадстаўніцтве) сайт авіякампаніі S7 Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Кампанія «АэраБелСэрвіс» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Кавярня-бар «Радзівіл» (зьвесткі аб кавярні) afisha.tut.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Вясельны салён «Be Happy» (зьвесткі аб салёне) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Рэстаран «Журавінка» (старонка рэстарану) relax.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Казино «Juravinka Princess Casino» (старонка казіно) worldofprincess.com Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ «Белэкспа» (сайт кампаніі) Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Кірмаш «Сьвет кнігаў» (зьвесткі аб кірмашы) makbel.by Праверана 28 жніўня 2013 г.
- ^ Фонд Султаната Оман ушел. Кто придет на его место? (сайт http://realt.by) Праверана 28 жніўня 2013 г.