Купалаўская (станцыя мэтро)
станцыя мэтро ў Менску, Беларусь
Станцыя «Купалаўская» | |
---|---|
Аўтазаводзкая лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 31 сьнежня 1990 |
Тып | Аднасхільная |
Тып плятформы | Астраўная |
Даўжыня плятформы, м | 100 |
Шырыня плятформы, м | 10 |
Пераходы на станцыі | Кастрычніцкая |
Маб. апэратары | МТС, А1, Life:) |
Код станцыі | 216 |
Купа́лаўская (трансьліт.: Kupalaŭskaja) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. Адчыненая 31 сьнежня 1990 году ў складзе першай чаргі Аўтазаводзкай лініі. На лініі знаходзіцца паміж станцыямі «Няміга» і «Першамайская». Зьяўляецца адзінай станцыяй перасадак на Аўтазаводзкай лініі. Празь вэстыбюль і пешаходны праход можна патрапіць да станцыі «Кастрычніцкая» Маскоўскай лініі. Названа ў гонар вядомага беларускага паэта і пісьменьніка Янкі Купалы, а таксама тэатра імя Янкі Купалы, які знаходзіцца ля выхаду ў горад.
Канструкцыя
рэдагавацьУваходы на станцыю размешчаны ў будынках, адкуль можна выйсці да праспекта Незалежнасці, вуліц Энгельса і Карла Маркса і Кастрычніцкай плошчы.
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |