Беларускі саюз мастакоў

Каардынаты: 53°55′28″ пн. ш. 27°35′24″ у. д. / 53.92444° пн. ш. 27.59° у. д. / 53.92444; 27.59

Белару́скі саю́з мастако́ў — грамадзкае аб’яднаньне мастакоў Беларусі, створанае ў сьнежні 1938 году.

Беларускі саюз мастакоў
Абрэвіятура БСМ
Дата ўтварэньня 9 сьнежня 1938 (82 гады таму)
Тып творчае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта распаўсюд твораў мастацтва
Штаб-кватэра Савецкі раён, вул. Якуба Коласа, д. 29а
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Глеб Отчык
1-я намесьніца Натальля Шаранговіч
Намесьнік у арганізацыйна-творчых пытаньнях Андрэй Басалыга[1]
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Зьвязаныя кампаніі «Беларт», «Мастацтва-БСМ» (Гомель)
Колькасьць валянтэраў 1058 (2011)
Сайт belartunion.by
Колішняя назва Саюз мастакоў Беларусі (да 1992 году)

Пры заснаваньні ў яго складзе адсутнічалі этнічныя беларусы ды налічвалася толькі 8 чальцоў[2]. БСМ ладзіць выставы твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выставы мастакоў-пачаткоўцаў[3]. У валоданьні аб’яднаньня знаходзіцца 300 майстэрняў[4].

ЗадачыРэдагаваць

Задачамі БСМ зьяўляюцца:

  • стварэньне ўмоваў для плённай творчасьці мастакоў;
  • спрыяньне працы мастацтвазнаўцаў;
  • паляпшэньне побытава-жыльлёвых умоваў сябраў саюза;
  • ахова аўтарскіх правоў сябраў саюза;
  • супраца з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі ды грамадзкімі аб’яднаньнямі дзеля распаўсюду твораў сябраў сярод насельніцтва краіны;
  • захаваньне маёмасьці саюза.

КіраваньнеРэдагаваць

  • Зьезд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасьці ды Статут саюза, справаздачы Рады ды Рэвізійнае камісіі ды пастановы аб ператварэньні або самароспуску саюза. Абірае старшыню ды вызначае склад Рады й Рэвізійнае камісіі.
  • Рада. Зьбіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза ды памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананьнем пастановаў Зьезду ды ўхваляе прыём і выключэньне сябраў ды расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных установаў.
  • Прэзыдыюм. Зьбіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні, яго першага намесьніка, намесьніка па выставах ды кіраўнікоў падпарадкаваных установаў саюза. Ухваляе пастановы дзьвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе ды ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацьвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза ды вызначае памер выдаткаў на творчасьць сябраў і ўмовы іх узнагароджаньня.
  • Сакратарыят. Складаецца з старшыні, яго першага намесьніка ды намесьніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам ды грамадзкімі аб’яднаньнямі. Рыхтуе парадак пасяджэньняў Зьезду, Рады й Прэзыдыюму.
  • Рэвізійная камісія. Зьбіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананьнем статутаў ды пастановаў саюза, як і за адказамі выбраных установаў саюза на заявы ды скаргі сябраў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду ды Прэзыдыюм і прапануе захады па выпраўленьні выяўленых парушэньняў.

ПрадпрыемствыРэдагаваць

БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ім. А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Менская вобласьць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Берасьце, Віцебск ды Горадня), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ды «Скульптурны камбінат».

СэкцыіРэдагаваць

СтаршыніРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кантактныя дадзеныя // ГА «Беларускі саюз мастакоў», 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Сяргей Харэўскі. (1 сьнежня 2008) Вельмі круглая дата Культура. Наша НіваПраверана 19 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Маладзёвая-2011. Look.by (3 сакавіка 2011). Праверана 19 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Менскіх мастакоў выселяць на вуліцу Культура. Хартыя’97 (14 траўня 2008). Праверана 19 ліпеня 2011 г.
  5. ^ Мікіта Капкоў, Юрась Ускоў. Новым кіраўніком Саюза мастакоў абраны Рыгор Сітніца. Наша Ніва. Праверана 24 сьнежня 2013 г.
  6. ^ Гісторыя(рас.) // ГА «Беларускі саюз мастакоў», 2021 г. Праверана 7 ліпеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць